У перыяд з 1201 па 1300 год адбылося 246 сонечных зацьменняў.

Спіс зацьменняў XIII стагоддзя Ніжэй прыведзена табліца, у якой пералічаны ўсе сонечныя зацьменні XIII стагоддзя ў храналагічным парадку. Табліца змяшчае наступныя слупкі: Дата — дата зацьмення. Час — час максімальнай фазы зацьмення, гэта значыць момант максімальнага збліжэння восі конуса месяцавага ценю з цэнтрам Зямлі. Час максімальнай фазы прыводзіцца ў Зямным часе (TT). Сарас — серыя сонечных зацьменняў, да якіх адносіцца дадзенае зацьменне. Сонечныя зацьменні аднаго сараса паўтараюцца з перыядычнасцю раз у 18 гадоў 11 дзён і 8 гадзін. Тып — тып сонечнага зацьмення. Выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні: поўнае   П  , кольцападобнае   К  , гібрыднае   Г  , частковае   Ч  . Гама — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі падзеленай на экватарыяльны радыюс Зямлі. — доля вуглавога дыяметра Сонца, якая аказалася зацемнена. Каардынаты — геаграфічныя каардынаты пункта максімальнага зацьмення. Шырыня — шырыня месяцавага ценю ў кіламетрах.