Сярге́й Міха́йлавіч Сіве́ц () — беларускі юрыст і дзяржаўны службовец, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2025), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся 11 верасня 1973 года ў МінскуСправка — Сивец, Сергей Михайлович (кандидат юридических наук; государственный деятель; род. 1973) — Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

У 1995 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго таксама аспірантуру, дактарантуру таго ж факультэту. Атрымаў тытул кандыдата юрыдычных навук.

З 1998 года працаваў выкладчыкам права і займаў шэраг пасад у БДУ, у тым ліку пасаду намесніка дырэктара — кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2019 года ўвайшоў у склад Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад МінскаБезь Мясніковіча, Орды і Шчоткінай. Каго вылучылі кандыдатамі ад Мінска ў Савет Рэспублікі — Радыё Свабода, 1 кастрычніка 2019 г., заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе і пратэстаў, што пачаліся пасля выбараў, С. Сівец адзначыўся шэрагам заяваў і ініцыятыў, якія атрымалі розгалас у СМІ. У прыватнасці, ён крытыкаваў масавыя акцыі падчас перадвыбарчай кампаніі«Сенатар» Сівец: Размахванне кулакамі ў грамадскіх месцах не мае дачынення да дэмакратыі — Белсат, 11.07.2020 і абвінавачваў удзельнікаў пратэстаў у несамастойнасціСивец: получена такая установка — выйти на площади и попытаться раскачать наше общественное согласие — Советская Белоруссия, 30 жніўня 2020 г..

У канцы верасня 2020 года ўнёс прапанову па зменах у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжвалі фактычную забарону бела-чырвона-белага сцягаІдэя сенатара Сіўца — штрафаваць за кожны бел-чырвона-белы сцяг на 135 рублёў — Наша Ніва, 29.09.2020Член Савета Рэспублікі прапанаваў штрафаваць вытворцаў і карыстальнікаў нацыянальных сцягоў — Радыё Свабода, 29 верасня 2020 г..

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвала іх усенароднае абмеркаванне.

19 снежня 2025 года прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі БеларусьПредседателем Конституционного суда Беларуси избран Сергей Сивец.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка на сайце Савета Рэспублікі Біяграфія на сайце Юрыдычнага факультэта БДУ

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021) Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь