Інжынерны факультэт — адзін з факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне машынабудавання і тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці.
Апісанне Факультэт ажыццяўляе супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Баранавіцкага рэгіёна і Рэспублікі Беларусь. Базавымі для факультэта з’яўляюцца — ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавіцкі завод гандлёвага машынабудавання», станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў», дзе студэнты праходзяць вучэбную, вытворчую і пераддыпломную практыкі
Асноўным органам самакіравання на інжынерным факультэце з’яўляецца студэнцкі савет.
Кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін; тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі; тэхналогіі машынабудавання.
Філіялы Факультэтам створана 5 філіялаў кафедраў, якія садзейнічаюць практычнаму навучанню, падрыхтоўцы спецыялістаў: ААТ «СтоловічыАгра», ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», Баранавіцкі станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ "Агракамбінат «Мір», ТАА «Баранавіцкі бізнес-інкубатар».
Спецыяльнасці Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій Аграномія Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці Тэхналогія машынабудавання
Дэканы Аксана Іванаўна Нарановіч (з 2017)
Катэгорыя:Факультэты БарДУ