Біялагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Апісанне Факультэт быў арганізаваны на базе хіміка-біялагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1930 годзе, а пазней стаў называцца біёлага-глебавым факультэтам з аддзяленнямі заалогіі, батанікі і фізіялогіі раслін, фізіялогіі чалавека і жывёл.
Першым загадчыкам хіміка-біялагічнага аддзялення быў І. М. Марголін. Пасля перайменавання ВНУ ў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава дэканам хіміка-біялагічнага факультэта стаў доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Ф. М. Харытановіч (быў таксама загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін і асноў сельскай гаспадаркі).
Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва ў выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваўБИОЛОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ.
Кафедры Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін Кафедра заалогіі, фізіялогіі і генетыкі Кафедра хіміі Кафедра лесагаспадарчых дысцыплін
Спецыяльнасці Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць) Лясная гаспадарка
Дэканы І. М. Марголін Фёдар Мікалаевіч Харытановіч (1975—?) Леанід Міхайлавіч Сапегін (1978—1982) Віктар Сяргеевіч Аверын
ГДУ імя Ф. Скарыны Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:1930 год у Гомелі