Касцюко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Касцюкоўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. 3 сакавіка 1935 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Касцюкоўскага пассавета.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1935 годзе