Лідскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Ліда Гродзенскай вобласці. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Аддзяленні Структура каледжа ўключае ў сябе пяць аддзяленняў: аўтамабільнае; гуманітарнае; будаўнічае; электронікі; завочнае.
Спецыяльнасці Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 10 спецыяльнасцях дзённай і завочнай формаў навучання.
Дзённая форма навучання: Электронныя вылічальныя сродкі; Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў; Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках); Аўтасервіс; Дашкольная адукацыя; Пачатковая адукацыя; Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць).
Завочная форма навучання: Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках); Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць); Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; Эканоміка і арганізацыя вытворчасці; Арганізацыя перавозак і кіраванне на гарадскім і аўтамабільным транспарце.
Дырэктары Аляксандр Вальдэмаравіч Багдановіч (?–2014) Андрэй Мікалаевіч Сямашка
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Адукацыя ў Лідзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Савецкая вуліца (Ліда)