Партызанская брыгада «Мсцівец» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Мсцівец» (арганізаваны ў лютым 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рэчыцкага раёна. 22—26 лістапада брыгада (792 партызаны, тры атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад партызанскі атрад «Мсцівец»; партызанскі атрад імя М. І. Кутузава; партызанскі атрад імя А. В. Суворава.

Камандаванне Камандзір Іван Рыгоравіч Баруноў

Камісар Шэел Аронавіч Ягуткін

Начальнік штаба Уладзімір Рыгоравіч Зімчук

Гісторыя Партызаны брыгады разам з Лоеўскай Партызанскай брыгады «За Радзіму» і атрадам імя А. В. Суворава Палескай вобласці вялі баі па вызваленню раёна дыслакацыі ад нямецкіх апорных пунктаў, утрымлівалі вызваленую тэрыторыю. У сакавіку 1943 года ўдзельнічалі ў баях за выхад з блакады, у кастрычніку 3 сутак утрымлівалі абарону партызанскай зоны. З 26 верасня па 19 кастрычніка 1943 года ў баях і дыверсіях знішчылі каля 50 аўтамашын, 5 матацыклаў.

Літаратура

Спасылкі Бригада «Мститель»

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе