Янка Ніхаёнак ( — ) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік.

Біяграфія Янка Ніхаёнак нарадзіўся 6 сакавіка 1920 г. у Вермонце (ЗША) у сям’і беларускіх эмігрантаў. На пачатку 1920-х гг. сям’я вярнулася ў в. Лебедзева Маладзечанскага павета Віленскай губерні (сёння Маладзечанскі раён Мінскай вобласці).

У часе Другой сусветнай вайны настаўнічаў. У 1944 г. апынуўся ў Францыі.

У чэрвені 1947 г. як амерыканскі грамадзянін меў магчымасць адным з першых прыехаць у ЗША. Спачатку вярнуўся ў Вермонт, потым пераехаў у Чыкага, дзе скантактаваўся з дзеячамі Рады БНР Язэпам Варонкам і Янкам Чарапуком-Змагаром. У 1948 г. перабраўся ў Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі), дзе выдаваў першы паваенны беларускі перыёдык у ЗША — «Беларус у Амэрыцы».

Адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амерыканскага задзіночання, першы сакратар Галоўнай управы арганізацыі. Ад 1949 г. жыў у Нью-Ёрку. Дапамагаў у выданні першых нумароў газеты «Беларус». Пазней быў адным з рэдактараў моладзевага часопіса «Віці». У 1950-х гг. быў бібліятэкарам БАЗА. Як амерыканскі грамадзянін удзельнічаў у легалізацыі беларускіх арганізацый у ЗША. Быў адным з фундатараў набыцця Сабор Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.

Памёр 4 студзеня 1986 г. у Нью-Ёрку.

Спасылкі З гісторыі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня БАЗА — 60 гадоў

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання