Якаў Іосіфавіч Джугашвілі (; 18 (31) сакавіка 1907, вёска Баджы, Кутаіская губерня — , канцлагер Заксенхаўзен) — старэйшы сын І. В. Сталіна, старшы лейтэнант, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў нямецкім палоне.
Біяграфія
НАрадзіўся 18 (31) сакавіка 1907 года ў в. Баджы Кутаіскай губерні.
З 27 чэрвеня 1941 года Якаў знаходзіўся ў дзеючай арміі: камандзір 6-й артылерыйскай батарэі 14-га гаўбічнага палка 14-й танкавай дывізіі 7-га мехкорпуса 20-й арміі, старшы лейтэнант.
4 ліпеня 1941 года часткі 16-й, 19-й і 20-й арміі патрапілі ў акружэнне пад Віцебскам.
За бой 7 ліпеня 1941 года каля ракі Чарнагосніца пад Сянно Віцебскай вобласці разам з іншымі байцамі Якаў Джугашвілі быў прадстаўлены да ўрадавай узнагароды (гл. Бітва пад Сянно). 16 ліпеня 1941 года пры выхадзе з акружэння каля Лёзна ён прапаў. Згодна з рапартам брыгаднага камісара Аляксея Румянцава, беспаспяховыя пошукі сына Сталіна працягваліся да 25 ліпеня.
14 красавіка 1943 года загінуў у канцлагеры Заксэнхаўзен пры спробе да ўцёкаў. Паводле сведчанняў відавочцаў, Джугашвілі кінуўся на калючы дрот, а вартавы праз імгненні стрэліў яму ў галаву. Падрабязную інфармацыю пра яго смерць, заснаваную на матэрыялах допытаў ахоўнікаў і апытанняў вязняў канцлагера, кіраўніцтва СССР атрымала яшчэ ў 1945 годзе, а нямецкія дакументы аб абставінах гібелі Джугашвілі, выяўленыя амерыканскімі спецслужбамі ў Берліне адразу пасля вайны, былі рассакрэчаныя ў 1968 годзе. У 1977 годзе Якаў Джугашвілі быў пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (1941); ордэн Айчыннай вайны І ступені (1977).
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рача-Лечхумі і Квема Сванеці