American Broadcasting Company (ABC) — амерыканская тэлевізійная і радыёсетка, якая з’яўляецца ўласнікам аднаго з трох найбольш папулярных тэлеканалаў ЗША.

ABC заснаваная ў 1943 Эдвардам Ноблем пасля таго як ён набыў NBC радыёвяшчальнай сеткі Blue radio network. Тэлевізійная трансляцыя распачалася ў 1948. У 1951 канал прададзены канцэрну United Paramount. З 1996 і дагэтуль ABC належыць кампаніі The Walt Disney Company. Штаб-кватэра ABC знаходзіцца ў Нью-Ёрку, на Манхэтэне, а праграмная дырэкцыя — у Каліфорніі, тамсама, дзе штаб-квартэра Walt Disney Company.

Афіцыйным дэвізам кампаніі з’яўляецца «Start Here» («пачатак тут» ці «пачніце адсюль»).

Праграмы канала

Тэлесерыялы Згубленыя (2004—2010)

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлеканалы ЗША Катэгорыя:Тэлеканалы на англійскай мове Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1943 годзе Катэгорыя:The Walt Disney Company Катэгорыя:Кампаніі Нью-Ёрка