«Цуд на Гудзоне» () — амерыканскі біяграфічны драматычны фільм рэжысёра і прадзюсара Клінта Іствуда і сцэнарыста Тода Камарнікі аб рэйсе US Airways-1549 і Чэслі Саленбергера па мянушцы Салі, заснаваны на аўтабіяграфіі «Вышэйшы абавязак: Мой пошук таго, што сапраўды важна» Саленбергера і Джэфры Заслаў.

Сюжэт Тое, што адбылося 15 студзеня 2009 года, назавуць «цудам на Гудзоне». У той дзень камандзір рэйса Cactus 1549 Чэслі Саленбергер здзейсніў аварыйную пасадку самалёта Airbus A320 на халодныя воды ракі Гудзон у Нью-Ёрку. Пры гэтым, ніхто са 155 пассажыраў і членаў экіпажу, якія знаходзіліся на борце, не загінуў. Але, нягледзячы на захапленні са стараны грамадскасці і СМІ, было расследаванне, якое пагражала прафесійнай рэпутацыі і шматгадовай кар'еры камандзіра Саленбергера.

У ролях

Том Хэнкс — Чэслі Саленбергер, камандзір экіпажу рэйса US Airways-1549 Ааран Экхарт — Джэфры Скайлз, другі пілот рэйса US Airways-1549 Лора Ліні — Ларэйн Саленбергер, жонка Чэслі Саленбергера Ганна Ган — доктар Элізабэт Дэвіс Атэм Рызэр — Тэс Соўза Эн Кьюсак — Дона Дэнт, сцюардэса рэйса US Airways-1549 Холт Маколані — Майк Кліры

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. На сайте Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 85%, заснаваны на 324 рэцэнзіях крытыкаў, і сярэднюю адзнаку 7,22 з 10.Sully (2016) На Metacritic — 74 бала з 100 на аснаванні 46 рэцэнзій.Sully

Заўвагі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2016 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Клінта Іствуда