Мікала́й Мікала́евіч Карпянко́ў (нар. , г. Мінск) — супрацоўнік МУС Рэспублікі Беларусь, намеснік Міністра ўнутраных спраў Беларусі — камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі (з 2020 г.) пры ўрадзе самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У 2021 годзе атрымаў званне генерал-маёр. З чэрвеня 2021 года ўнесены ў санкцыйныя спісы ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.
Біяграфія У 1985 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча (6 рота). У 1989 годзе скончыў Гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя У. І. Леніна ў расійскім Ульянаўску. У 1989—1993 гадах праходзіў службу ў 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (раён Уручча, Мінск).
У 1992—1994 гадах быў камандзірам баявой групы падраздзялення «Беркут», на базе якога ў 1994 годзе быў створаны «Алмаз». З студзеня 1995 па травень 2003 года служыў на розных пасадах у службе бяспекі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У 2001 годзе быў старшым ад’ютантам 1-га аддзела асабістай аховы Службы бяспекі прэзідэнта. У 2002 годзе скончыў Акадэмію МУС Беларусі.
У 2003 годзе ўзначаліў спецпадраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у пераследзе і ціску на палітычных праціўнікаў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у прыватнасці, у часе прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. У лютым 2004 года ўказам прэзідэнта яму было датэрмінова прысвоена званне палкоўніка. Паводле слоў паэта і тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у яго збіванні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ўдзельнічаў асабіста Карпянкоў.
У 2011 годзе прызначаны начальнікам 6-га ўпраўлення (па супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС БеларусіСражаясь за справедливость : 25 лет Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией / сост. Н. Ю. Карасева — Минск : Звязда, 2016. — С. 64.. З кастрычніка 2012 па 2014 год узначальваў Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі. Паводле выпушчанага ў чэрвені 2025 года журналісцкага расследавання «Бюро», супрацоўнікі УПНіСГЛ годамі «крышавалі» наркагандляроў, у тым ліку падчас кіраўніцтва Карпянкова.
З верасня 2014 годаСила, с которой необходимо считаться // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17 па 19 лістапада 2020 года кіраваў Галоўным ўпраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).
1 сакавіка 2021 года прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёраhttps://news.tut.by/economics/720847.html .
Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020—2021 гг. Падчас масавых мірных пратэстаў у Мінску грамадзян, не згодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, Мікалай Карпянкоў быў сярод сілавікоў, якія займаліся непасярэдным разгонам пратэстаў, збіваннем людзей і пагромам вітрын. 6 верасня 2020 года ў часе «Маршу адзінства» асабіста Мікалай Карпянкоў наўмысна разбіў шкляныя дзверы кавярні «O’Petit». Паводле версіі прэс-сакратаркі МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай, супрацоўнікі міліцыі пераследавалі актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства, якія хацелі схавацца ў кавярні.
Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў Карпянкоў камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні, пасля паказаныя па канале «Беларусь 1», ад групы схопленых ГУБАЗіК людзей, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім нібыта заплацілі каардынатары. Відавочца запомніў, што Карпянкоў здымаў відэа асабіста, а яму пагражаў 16 гадамі турмы, калі той не скажа, што атрымаў тысячу даляраў ад каардынатара.
19 лістапада 2020 года самаабвешчаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам быў прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі.
15 студзеня 2021 года ў інтэрнэце быў апублікаваны аўдыёзапіс меркаванай размовы Мікалая Карпянкова як начальніка ГУБАЗіК з падначаленымі ўвосень 2020 года, у якой ён дакладваў пра выдадзеныя яму Аляксандрам Лукашэнкам паўнамоцтвы па жорсткім, сілавым задушэнні пратэстаў у Беларусі, карт-бланш на ўжыванне агнястрэльнай зброі, прыводзячы як станоўчы прыклад забойства сваімі падначаленымі Аляксандра Тарайкоўскага. Таксама на аўдыёзапісе Карпянкоў паведамляе пра намер улады Лукашэнкі стварыць канцэнтрацыйны лагер для ўдзельнікаў пратэстаў. У той жа дзень Павел Латушка, член прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, паабяцаў азнаёміць з аўдыёзапісам Савет бяспекі ААН, ЕС, АБСЕ, кіраўніцтва Расіі і ЗША з мэтай прыняцця міжнароднай грамадскасцю мер па недапушчэнні і расследаванні дзяржаўнага тэрарызму. 2 лютага TUT.BY атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу. Экспертыза пацвердзіла, што голас на запісе належыць Мікалаю Карпянкову, і не выявіла прыкмет мантажу.
Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін Карпянкоў станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 21 чэрвеня 2021 года як кіраўнік ГУБАЗіК Карпянкоў «нясе адказнасць за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з грамадзянамі, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах»: іх адвольныя затрыманні, збіццё групай пад яго камандаваннем, пагрозы прымянення агнястрэльнай зброі, у тым ліку на прыкладзе інцыдэнту ў кавярні «O’Petit» і апублікаванага аўдыёзапісу, — сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, звязаныя з прыгнётам грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
21 чэрвеня 2021 года Карпянкоў быў уключаны і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, за асабістае кіраўніцтва супрацоўнікамі ГУБАЗіК па пераследу і збіццю мірных дэманстрантаў і аўдыёзапіс з абмеркаваннем будаўніцтва лагера для затрыманых і рэкамендацыям сілавікам страляць пратэстоўцам у твар і геніталіі, які прасачыўсяTreasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus — Міністэрства фінансаў ЗША, 21.06.2021OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. Акрамя таго, Карпянкова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.
У студзені 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць Ігара і Ірыны Карпянковых — сына і жонкі Мікалая Карпянкова.
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені Медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені (22 студзеня 2001).
Крыніцы
Спасылкі Нападение на кофейню «O’Petit», начальник ГУБОПиК Николай Карпенков разбил стеклянную дверь / YouTube
Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС