Крынічны завулак (, ) — невялікая вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада паміж 9-м мікрараёнам і царквой евангельскіх хрысціян-баптыстаў у раёне дыспетчарскай станцыі гарадскога транспарту «Падкасцельцы». Цягнецца паўколам з поўначы на паўднёвы захад ад вуліцы Палявой да вуліцы Малой Рачной. Працягласць завулка складае 160 метраў. Забудаваны індывідуальнымі дамамі катэджнага тыпу. Рух грамадскага транспарту не ажыццяўляецца.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка Катэгорыя:Завулкі