УАЗ-469, УАЗ-469Б (пасля 1985 года — УАЗ-3151 і 31512 адпаведна) — аўтамабіль падвышанай праходнасці. Пачынаючы з сярэдзіны 1970-х — асноўны лёгкі шматмэтавы аўтамабіль у Савецкай Арміі.
З 1972 па 2003 год было выпушчана 1,8 млн аўтамабіляў УАЗ-469/469Б/3151/31512/31514. Выпуск мадэрнізаванай версіі — УАЗ Хантэр — працягваецца дагэтуль.
УАЗ-469 / УАЗ-469Б Праектаванне новага сямейства легкавых пазадарожнікаў пачалося ў 1958 годзе. Было вырашана прапрацоўваць два варыянты аўтамабіля: цывільны УАЗ-460Б з залежнай рысорнай падвескай і ваенны УАЗ-469 з незалежнай падвескай на падвойных папярочных рычагах і падоўжных тарсіёнах. УАЗ-469 камплектаваўся аднаступеневымі колавымі рэдуктарамі, на яго ўсталявалі больш магутны верхняклапанны рухавік ГАЗ-21 (75 к.с.) і чатырохступеньчатую каробку перадач. УАЗ-460Б быў прасцей і базаваўся на агрэгатах, уніфікаваных з ГАЗ-69. Ад ваеннай мадыфікацыі ён адрозніваўся менш магутным рухавіком (70 к.с.), рысорнай падвескай і адсутнасцю колавых рэдуктараў ў мастах.
Хадавыя доследныя ўзоры УАЗ-469 і УАЗ-460Б пабудавалі ў 1960 годзе. Параўнальныя выпрабаванні паказалі станоўчы ўплыў колавых рэдуктараў УАЗ-469 на праходнасць, але ад незалежнай тарсіённай падвескі адмовіліся — яна атрымалася складанай і ненадзейнай у эксплуатацыі.
У 1961 годзе з’явіўся ўдасканалены варыянт аўтамабіля УАЗ-469, з рэдуктарнымі мастамі на рысорнай падвесцы. Дзяржаўныя выпрабаванні УАЗ-469 паспяхова прайшоў ў 1964 годзе і ўжо разглядалася пытанне аб хуткім запуску машыны ў серыйную вытворчасць. А замест УАЗ-460Б з’явіўся УАЗ-469Б, які адрозніваўся ад УАЗ-469 толькі адсутнасцю колавых рэдуктараў на мастах.
Запуск у серыйную вытворчасць новых аўтамабіляў доўга адкладаўся, то з-за адсутнасці неабходнай колькасці 75-моцных матораў (іх вытворчасць у дастатковай колькасці на Ўльянаўскім маторным заводзе наладзілі толькі ў канцы 1969), то з-за затрымак з вылучэннем грошай з боку Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці. Толькі 15 снежня 1972 года з галоўнага канвеера сышла першая партыя аўтамабіляў УАЗ-469Б — гэтая мадыфікацыя мела масты ўніфікаваныя з мастамі УАЗ-452, што спрасціла яе пастаноўку ў вытворчасць. У наступным годзе пайшоў ў вытворчасць і «ваенны» УАЗ-469 з мастамі з колавымі рэдуктарамі.
У жніўні 1974 года тры стандартныя УАЗ-469Б здзейснілі ўзыходжанне на Эльбрус на вышыню 4000 метраў над узроўнем мора. Аўтамабілі выйшлі на Эльбрускі ледавік па маршруце «пасёлак Цярскол — пік Цярскол — пікет №105 — Лядовая база», які пераадолелі за 38 хвілін.
У 1980 годзе аўтамабіль перажыў мадэрнізацыю. Памянялася святлатэхніка — з’явіліся новыя паказальнікі паваротаў спераду і новыя заднія ліхтары, дадатковыя бакавыя паказальнікі паваротаў, ліхтар асвятлення нумарнога знака і ліхтар задняга ходу. Рычажныя амартызатары замененыя тэлескапічнымі. Больш мяккімі сталі заднія рысоры аўтамабіляў УАЗ-469Б і УАЗ-469БГ. У рулявым кіраванні з’явіліся разрэзная калонка. У салоне — люстэрка задняга віду з супрацьасляпляльнай прыладай.
УАЗ-3151 / УАЗ-31512 / УАЗ-31514
У 1985 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны — быў усталяваны больш магутны рухавік (спачатку 77 к.с., а са студзеня 1986 года — 80 к.с.); каробка перадач, з сінхранізатарамі на ўсіх перадачах пярэдняга ходу; узмацняльнік тормазаў; ужыты шэраг іншых новаўвядзенняў. Змяніліся і пазначэнні аўтамабіляў: УАЗ-469 (з колавымі рэдуктарамі, экранаваным электраабсталяваннем і перадпускавым падагравальнікам рухавіка) атрымаў індэкс УАЗ-3151, мадыфікацыя УАЗ-469Б (без рэдуктараў, з неэкранаваным электраабсталяваннем і без перадпускавога падагравальніка) — УАЗ-31512.
+ Статыстыка вытворчасці УАЗ-3151 і мадыфікацый у 1986—1994 гады 1986 1987 1988 1989 1990 1991 1992 1993 1994
У 1993 годзе быў пачаты выпуск мадыфікацыі з металічным дахам — УАЗ-31514. Пашырэнне шэрагу мадыфікацый прадугледжвала камплектацыю аўтамабіля новымі рухавікамі і спружыннай пярэдняй падвескай (УАЗ-3151*-10). Усяго ў сямейства УАЗ-31514 уваходзіла пятнаццаць варыянтаў аўтамабіляў з мастамі тыпу УАЗ-469Б і шэсць варыянтаў з рэдуктарнымі мастамі УАЗ-469. Мадыфікацыя, аснашчаная рухавіком аб’ёмам 2,89 л (а таксама і сядзеннямі палепшанай камфортнасці з абіўкай з тканіны), атрымала індэкс 31519.
20 лістапада 2003 года з канвеера сышоў апошні аўтамабіль УАЗ-31512, на змену якому прыйшоў УАЗ Хантэр.
Канструкцыя Кузаў Кузаў аўтамабіля — адкрыты, чатырохдзвярны, з заднім адкідным бортам і са здымным тэнтам (УАЗ-31514, УАЗ-31519 — з металічным дахам). На мадыфікацыях УАЗ-31514-020 (цывільныя масты) і УАЗ-31514-030 (масты з бартавымі редуктарамі) усталёўваўся дах не з метала, а пластыку.
Ніжнія паловы дзвярэй уніфікаваны: пярэднія з заднімі, а здымныя верхнія паловы — правая пярэдняя з левай задняй і наадварот. За савецкім часам, калі аўтамабілі не прадаваліся індывідуальным уладальнікам, дзверы аўтамабіля не камплектаваліся замыканымі на ключ замкамі і ўнутраным замком капота.
Адкідны задні борт мог выкарыстоўвацца як працяг падлогі кузава пры перавозцы доўгамерных грузаў. Для гэтага ён меў трывалыя абмежавальнікі, а запасное кола разам з кранштэйнам лёгка дэмантавалася і ўкладвалася ў аўтамабілі.
УАЗ-31514 атрымаў замкі дзвярэй і капота. У салоне ўсталявалі новыя рэгуляваныя сядзенні з падгалоўнікамі, з’явілася абіўка столі, дзвярэй і падлогі. Дыван на падлозе выраблены суцэльным і для таго, каб вынуць яго, трэба дэматаваць сядзенні. Машыны 1990-х гадоў выпуска яшчэ мелі лабавую шыбу з дзвюх паловаў і верхняе размяшчэнне шклоачышчальніка як на УАЗ-31512. Пазней ветравая шыба стала суцэльнай, а шклоачышчальнік стаў мацавацца знізу.
Рама Рама аўтамабіля — штампаваная, з ліставой сталі, зварная. Складаецца з двух ланжэронаў злучаных пяццю папярочкамі. Адрозненне рамы ваеннай і цывільнай версіі заключалася ў розных тыпах буксірнага прыбора. У вайсковай версіі ён быў абсталяваны пругкім элементам для кампенсацыі ўдараў пры буксіроўцы прычэпа і здольны круціцца вакол сваёй восі, а ў цывільнага аўтамабіля прыбор суцэльны і не мае ні свабоды перамяшчэння, ні пругкага элемента.
Рухавік thumb|200px На аўтамабілі ўсталёўваўся шэраг чатырохцыліндравых, ніжнявальных, верхняклапанавых бензінавых рухавікоў аб’ёмам 2445 см³ магутнасцю 74–92 к.с. (у залежнасці ад мадыфікацыі), вырабленых Ульянаўскім і Заволжскім маторнымі заводамі. Усе гэтыя рухавікі канструктыўна вынікаюць з ЗМЗ-451, а ён, у сваю чаргу, прадстаўляе сабой матор ГАЗ-21, адаптаваны для ўстаноўкі на УАЗ-452. Ад рухавіка ГАЗ-21 агрэгат мадэлі ЗМЗ-451 адрозніваўся канструкцыяй накрыўкі каромыслаў, паддона картара, кранштэйнаў мацавання падушак пярэдняй апоры рухавіка і тэрмастата. З восені 1969 года вытворчасць гэтага рухавіка пачалася на Ўльянаўскім маторным заводзе і рухавік атрымаў пазначэнне УМЗ-451. У 1971 годзе пачалася вытворчасць мадэрнізаванага рухавіка УМЗ-451М магутнасцю 75 к.с. Гэты рухавік быў выкарыстаны і для УАЗ-469 і 469Б.
З 1983 года на аўтамабіль стаў усталёўвацца рухавік УМЗ-414 магутнасцю спачатку 77 к.с., а пасля студзеня 1986 года — 80 к.с. У 1989 годзе з’явіўся рухавік УМЗ-417 магутнасцю 90 к.с.
У 1996–1997 гады з’явіліся рухавікі УМЗ-421 і ЗМЗ-410 аб’ёмам 2,89 л (усталёўваліся на УАЗ-31519 і на мадыфікацыі з падоўжанай колавай базай).
У сямействе таксама была мадыфікацыя УАЗ-31516 з рухавіком УМЗ-420 (аб’ём 2445 см³, 89 к.с.), абсталяваным упырскам паліва.
Усталёўваліся і дызельныя рухавікі — польскі 4С90 і расійскі ЗМЗ-514.
Рухавік УМЗ-451МИ УМЗ-451М УМЗ-41416 УМЗ-414 УМЗ-4179 УМЗ-4178 УМЗ-4218 ЗМЗ-4021.10 ЗМЗ-4104.10 Аўтамабіль УАЗ-469 УАЗ-469Б УАЗ-469, УАЗ-3151 УАЗ-469Б, УАЗ-31512 УАЗ-3151 УАЗ-31512, УАЗ-31514 УАЗ-31519 УАЗ-315122, УАЗ-315142 УАЗ-315192 Тып Бензінавы, карбюратарны, чатырохтактавы Колькасць цыліндраў 4 Аб’ём 2445 см³ 2445 см³ 2445 см³ 2890 см³ 2445 см³ 2890 см³ Дыяметр цыліндра 92 мм 92 мм 92 мм 100 мм 92 мм 100 мм Ход поршня 92 мм 92 мм 92 мм 92 мм 92 мм 92 мм Магутнасць 75 к.с. пры 4000 аб/хв 77 к.с. пры 4000 аб/хв 90 к.с. пры 4000 аб/хв 98 к.с. пры 4000 аб/хв 90 к.с. пры 4000 аб/хв 96 к.с. пры 4000 аб/хв Ступень сціску 6,7 6,7 7,0 7,0 6,7 6,8
Трансмісія і хадавая частка Вузел манаблока каробкі перадач і раздаткавай каробкі не быў новым, бо дагэтуль яго ўкаранілі на УАЗ-452, а новая чатырохступеньчатая каробка перадач з’явілася яшчэ раней на заднепрываднай мадэлі УАЗ-451. Пры гэтым каробкі перадач усталёўваліся двух тыпаў — каробка з сінхранізаванымі трэцяй і чацвёртай перадачамі і цалкам сінхранізаваная каробка (з’явілася ў 1989 годзе). Раздаткавая каробка дзвюхступеньчатая. Прывад пярэдняга моста — падлучальны.
На аўтамабілях УАЗ-469Б / 31512 пярэдні і задні масты ўніфікаваныя з вузламі мадэляў сямейства УАЗ-452.
УАЗ-469 / 3151 мае масты спраектаваныя нанава, і не ўніфікаваныя з мастамі УАЗ-452 і УАЗ-469Б. Гэтыя масты аснашчаны рэдуктарамі, усталяванымі пры ступіцах колаў. Масты, стаўшы складаней, маюць большую вагу — з-за больш цяжкіх мастоў УАЗ-469 адрозніваецца снараджанай масай (1600 замест 1540 кг). Дарожны прасвет УАЗ-469 павялічыўся ў параўнанні з УАЗ-469Б на 80 мм (300 мм супраць 220), пры гэтым агульная вышыня аўтамабіля павялічылася толькі на 35 мм.
Падвеска колаў залежная, на падоўжных паўэліптычных рэсорах. На машынах выпуску да чэрвеня 1980 года гідраўлічныя амартызатары — рычажныя, пазней — тэлескапічныя. У жніўні 1993 года пачаўся выпуск мадыфікацыі УАЗ-31514-10 са спружыннай пярэдняй падвескай.
Задняя падвеска ваеннай і цывільнай мадыфікацый першапачаткова не адрознівалася. Пазней цывільныя версіі сталі абсталёўваць заднімі рысорамі з меншай колькасцю лістоў, у той час як вайсковая версія працягвала стаяць на 9-і ліставых рысорах, разлічаных на максімальную грузападымальнасць.
Дадатковае абсталяванне Пад дадатковае абсталяванне на кузавах аўтамабіляў мелася шмат кранштэйнаў і месцаў мацавання. Так, на сярэдняй правай стойцы знутры мацавалася ўніверсальная аўтамабільная медыцынская аптэчка ў квадратным металічным корпусе; у кішэні задніх левых дзвярэй быў бачок для пітной вады. У нішах за заднімі колавымі аркамі знаходзіліся буксірны трос, супрацьадкатныя ўпоры, бачок для масла. На правай арцы ўнутры салона мацавалася сапёрная рыдлёўка, а астатні шанцавы інструмент (сякера і піла) знаходзіўся на заднім борце, за запасным колам. Таксама на заднім адкідным борце мацаваўся шпрыц для змазкі вузлоў аўтамабіля.
Спецыфіка армейскага аўтамабіля прадугледжвала і месцы мацавання асабістай зброі. Аўтамат кіроўцы мацаваўся на кранштэйнах сярэдняй левай стойкі кузава, «пасажыры» трымалі сваю зброю пры сабе.
Характарыстыкі
УАЗ-469 УАЗ-3151 УАЗ-469Б УАЗ-31512 УАЗ-31514 Тып Павышанай праходнасці, дзвюхвосевы, колавай формулай 4х4 Даўжыня, мм 4025 Шырыня, мм 1785 База, мм 2380 Каляіна, мм спераду / ззаду 1453 / 1453 1445 / 1445 Дарожны прасвет, мм 300 220 Вугал уз’езду 52° 48° Вугал з’езду 42° 37° Максімальная глыбіня броду, м 0,7 Падрыхтаваная маса, кг 1650 1680 1540 1600 1750 Поўная маса, кг 2450 2480 2290 2350 2500
Бяспека У 1969 годзе () быў праведзены краш-тэст УАЗ-469 з ударам аб цвёрдую бетонную сцяну. Хуткасць перад сутыкненнем склала 44,65 км/г. Паколькі аўтамабіль мае рамную канструкцыю, а змінаных элементаў не прадугледжана, дэфармацыя пярэдняй часткі кузава аўтамабіля была адносна невялікай, аднак гэта стала прычынай узнікнення вялікіх перагрузак падчас сутыкнення. Максімальная велічыня перагрузкі ў салоне склала 110g, што амаль у тры разы перавышае гранічна дапушчальную для чалавека. Элементы здымнага каркаса даху выпалі з месцаў мацавання і ссунуліся ў "жылую" прастору салона, стварыўшы небяспеку траўмавання пасажыраў.
Краш-тэст з частковым перакрыццём ніколі не праводзіўся.
Выкарыстанне thumb|У Групе савецкіх войскаў у Германіі, 1991 УАЗ стаў асноўным лёгкім шматмэтавым аўтамабілем Савецкай Арміі — 10% гадавога выпуску паступала ў войска. Пры гэтым астатнія аўтамабілі, што ішлі ў народную гаспадарку, падлягалі абавязковай рэгістрацыі ў ваенкаматах на выпадак мабілізацыі.