Парламенцкія выбары ў Германіі 1871 года () — першыя ў гісторыі адзінай германскай дзяржавы выбары ў агульнанацыянальны прадстаўнічы орган — Імперскі сход (Рэйхстаг) Германскай імперыі. Адбыліся 3 сакавіка.

Асаблівасці выбараў Да галасавання былі дапушчаныя падданыя мужчынскага полу, старэйшыя за 25 гадоў. З выбараў былі выключаныя ваеннаслужачыя, а таксама жыхары Эльзас-Латарынгіі (паколькі далучэнне гэтай тэрыторыі да Германіі было афіцыйна замацавана пазней, пасля падпісання 14 мая 1871 года Франкфурцкага мірнага дагавора з Францыяй). Да моманту правядзення галасавання не была дэмабілізавана шматлікая армія ваеннага часу, створаная ў сувязі з франка-прускай вайной. У выніку агульная колькасць выбаршчыкаў склала толькі 7,65 мільёна чалавек — 19,4 % насельніцтва імперыі. У выбарах прынялі ўдзел 51 % ад ліку маючых права голасу.

Выбары праводзіліся па мажарытарнай сістэме ў 382 акругах. У выпадку, калі пераможца не атрымліваў абсалютнай большасці галасоў, прадугледжвалася перабалаціроўка (падлік вынікаў «паўторнага выбару» выбаршчыкаў).

Вынікі выбараў Найбольшую падтрымку выбаршчыкаў атрымалі кандыдаты ад Нацыянал-ліберальнай партыі, за якіх быў пададзены 1,171 млн галасоў (30,1 %). Партыя атрымала 119 мандатаў. Другое месца заняла каталіцкая Партыя цэнтра (724 тыс. галасоў, 18,6 %, 60 мандатаў). Трэцяе — Нямецкая кансерватыўная партыя (549 тыс. галасоў, 14,1 %, 53 мандаты). У агульнай складанасці ў парламент прайшлі прадстаўнікі 14 розных палітычных груп. Акрамя агульнанацыянальных партый, у галасаванні прымалі ўдзел рэгіянальныя і нацыянальныя палітычныя аб’яднанні. 7 месцаў атрымалі прыхільнікі звергнутай у 1866 годзе гановерскай дынастыі Вельфаў; 14 — прадстаўнікі польскай меншасці, 1 — дацкай. ПартыяГаласоў%МесцаўНацыянал-ліберальная партыя1 171 00030,1125Партыя цэнтра724 00018,663Нямецкая кансерватыўная партыя549 00014,157Свабодна-кансерватыўная партыя346 0008,937Германская прагрэсісцкая партыя342 0008,846Імперская ліберальная партыя281 0007,230Польская партыя176,0004.613Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германіі124 0003,22Нямецка-Гановерская партыя52 0001,46Дацкая партыя25,0000.71Нямецкая народная партыя19 0000,51Іншыя79 0002,01Несапраўдных галасоў275 500--Усяго4 163 500100382Зарэгістравана выбаршчыкаў / яўка7 656 20052,0-Крыніца: Nohlen & Stöver, DGDB

Літаратура Gerhard Stoltenberg: Der Deutsche Reichstag 1871—1873. Droste Verlag, Düsseldorf, 1955.

Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:1871 год у Германіі Катэгорыя:Падзеі 3 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 1871 года Катэгорыя:Выбары 1871 года