Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (; скар. UIPM, у беларускай транслітарацыі УІПМ) — міжнародная арганізацыя, якая кіруе сучасным пяцібор’ем (пентатлон). Штаб-кватэра — Монтэ-Карла (Манака). Аб’ядноўвае 115 нацыянальных асацыяцый.

Гісторыя Упершыню пяцібор’е (бег па стадыёне, скачкі, кіданне дзіды, кіданне дыска і барацьба) было прадстаўлена на 18-й Алімпіядзе ў 708 годзе да н.э.. Спаборніцтва лічылася кульмінацыйным момантам, і пераможца атрымаў званне «Victor Ludorum». У 1909 годзе П’ер дэ Кубертэн спрабаваў увесці ў праграму Алімпійскіх гульняў спартыўнае пяцібор’е. На сучасным этапе, спартыўнае пяцібор’е было ўведзена на 5-х Алімпійскіх гульнях (Стакгольм).

Крыніцы

Катэгорыя:Сучаснае пяцібор’е Катэгорыя:1948 год у спорце Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя рэгулюючыя органы