Сусветная федэрацыя катоў () — міжнароднае аб’яднанне феліналагічных клубаў. У яе склад уваходзяць каля 370 арганізацый аматараў катоў з розных краінkd-deuter. «WCF — World Cat Federation ». www.wcf-online.de.

Гісторыя Сусветная федэрацыя катоў была заснавана ў 1988 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яе стварылі тры клуба, якія былі незадаволены малой дэмакратычнасцю тых федэрацый, якія існавалі ў той час.

Мэты Сусветная федэрацыя катоў аб’ядноўвае 93 асацыяваныя арганізацыі і 66 нацыянальных арганізацый з 18 краін.

Напрамкі іх дзейнасці наступныяStatutes of the WCF World Cat Federation. :

усталяванне міжнародных зносін паміж клубамі катоў; распрацоўка і зацвярджэнне стандартаў парод; прадстаўленне выставачных ліцэнзій; кантроль за выкананнем выставачных правіл; ліцэнзаванне суддзяў; рэгістрацыя гадавальнікаў.

Структура Федэрацыя з’яўляецца адкрытай і дэмакратычнай арганізацыяй. Яна прызнае многія феліналагічныя сістэмы свету і радаводныя дакументы розных заводчыкаў. Сярод партнёраў Федэрацыі ёсць TICA (ЗША), FIFe (Чэхія), GCCF (Вялікабрытанія) і CFA (ЗША); суддзі гэтых арганізацый часта ўдзельнічаюць у выстаўках Федэрацыі.

Прэзідэнт Федэрацыі Анеліз Хакман з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламента. Федэрацыя прымае актыўны ўдзел у абмеркаванні еўрапейскага заканадаўства па пытаннях, якія датычацца жывёлWelcome to the website of the World Cat Federation eV" . World Cat Federation.

Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Каты