Караламахія () — гераічная паэма Крыштафа Завішы, апублікаваная ў 1606 годзе. Прысвечана перамозе войск Рэчы Паспалітай пад камандаваннем гетмана Яна Караля Хадкевіча над колькасна пераважнай арміяй шведскага караля Карла IX у бітве пад Кірхгольмам падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў.

Поўная назва твору — «Караламахія, у якой апісваецца шчаслівая перамога, атрыманая з Божай дапамогай Каралем Хадкевічам, графам у Шклове і Быхаве, старастам Жамойці і Дэрпта, намеснікам Лівоніі і польным гетманам войскаў Вялікага Княства Літоўскага, і г. д., над Карлам, князем Швецыі, ворагам [Яго] Святой Каралеўскай Вялікасці, 27 верасня 1605 года ў Лівоніі пад Кірхгольмам. Найсвятлейшаму каралевічу Уладзіславу, ад Хрыстафора Завішы, навучэнца ў Віленскай Акадэміі Супольнасці Ісуса. У Вільні, у акадэмічнай друкарні Тамаша Лявіцкага, 1606», у арыгінале па-лацінску: «Carolomachia, qua Felix victoria, ope Divina, auspiciis Serenissimi et Poten[tissimi] Sigismundi III, Poloniae et Sueciae Regis, Magni Lithuaniae Ducis &c. &c. per lll[ustrissim]um D[ominum] Joan[nem] Carolum Chodkiewicium, comitem in Szklow et Bychow, Samogitiae et Derpati Capitaneum, nес nоn Livoniae Praesidem, et M[agni] D[ucati] L[ithuaniae] Generalem militiae Ducem, &c. &c. de Carolo duce Sudermanniae S[anctae] R[egiae] M[ajestatis] perduelli V. Kalend[is] Octob[ribus] A[nno] D[omini] 1605 in Livonia sub Kyrkholmum reportata, narratur. Serenfissimo] Principi Vladislao, A CHRISTOPHORO ZAWISZA, in alma Vilnensi Academia Societ. Jesu, Studioso, D.D. Vilnae. Typis Academicis S.J. Thomas Levicki. A.D. M.DC.VI».

Крыніцы

Літаратура Завіша Х. Караламахія / Пераклад з лацінскай мовы Жанны Некрашэвіч-Кароткай // «Наша Вера» № 2 (40), 2007.

Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую Катэгорыя:Паэмы на лацінскай мове Катэгорыя:Літаратура Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Творы 1606 года