Букет гарні () — сумесь траў і спецый, якую выкарыстоўваюць пры гатаванні булёнаў, супоў, соусаў.
Калі выкарыстоўваюцца свежыя травы, у букет гарні яны складаюцца шчыльным пучком і перавязваюцца кулінарнай ніткай. У выпадку выкарыстання сухіх і асабліва сыпкіх інгрэдыентаў яны змяшчаюцца ў мяшэчак з некалькіх пластоў марлі, які таксама перавязваецца ніткай (гэты варыянт завецца сашэ д'эпіс — ад ). Вольны канец ніткі звычайна прывязваюць да ручкі рондаля, у якім варыцца булён, каб пасля букет гарні можна было лёгка выняць.
Склад букета гарні шырока вар'іруецца ў залежнасці ад стравы. У «класічны» букет гарні уваходзяць толькі пятрушка (як правіла, сцёблы), лаўровы ліст і чаборLarousse Gastronomique... С. 154.. Часта гэтую кампазіцыю загортваюць у ліст салеры або цыбулі-парэю. Інгрэдыенты, якія таксама часта выкарыстоўваюць — чорны перац, гваздзік, чабер, шалфей, часнок, размарын.
Звычайна букет гарні дадаецца напачатку гатавання булёну або супу і вымаецца ў самым канцы. Таму ў ім не выкарыстоўваюцца травы, якія занадта хутка аддаюць араматычныя рэчывы пры варцы, напрыклад, кервель, базілік ці эстрагонCooking by James Peterson... С. 335..
Папулярны ў французскай кухні.
Літаратура
Cooking by James Peterson, Ten Speed Press, 2007, ISBN 1580087892
Катэгорыя:Французская кухня