У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Напярэдадні вайны Дэбрэцыан правёў усеагульныя рэгіянальныя выбары ў Савет прадстаўнікоў Тыграя. Аднак яны не былі санкцыянаваны цэнтральным урадам, які адмяніў выбарчую кампанію ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Гэтыя падзеі сталі падставай да пачатку ваенных дзеянняў. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвала ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.
2020 Лістапад 4 лістапада: Народны фронт вызвалення Тыграя здзейсніў серыю нападаў на часці ўрадавага войска ў Мэкэле і на мяжы з рэгіёнам Амхара. У выніку загінулі некалькі салдат, пашкоджанні атрымала бранятэхнікаВ эфиопском штате Тыграй введено военное положение. 5 лістапада: самалёты ВПС Эфіопіі нанеслі авіяўдар па Мэкэле. 6 лістапада: самалёты ВПС Эфіопіі нанеслі новыя авіяўдары па рэгіёне ТыграйTigray crisis: Ethiopia carries out airstrikes - Abiy Ahmed. Улады Эфіопіі заявілі аб знішчэнні зенітных ракет, снарадаў і ПЗРК НФВТ. 7 лістапада: Абій Ахмед Алі заявіў, што сілы НФВТ атакавалі 22 аб’екты федэральнай паліцыі і эфіопскай арміі ў рэгіёне ТыграйВоенные силы НФОТ атаковали объекты федеральных сил в Тыграі. Прэм’ер-міністр пацвердзіў, што па захопленай рэгіянальнымі войскамі артылерыі былі нанесены ўдары з дапамогай ВПС Эфіопіі. У той жа час парламент Эфіопіі прыняў рашэнне аб стварэнні часовай адміністрацыі на тэрыторыі рэгіёну ТыграйПарламент Эфиопии принял решение о создании временной администрации в Тыграі. 8 лістапада: Міністэрства замежных спраў Эфіопіі правяло прэс-канферэнцыю для замежных дыпламатаў у Адыс-Абебе з нагоды ўрадавай аперацыі ў рэгіёнеБрифинг МИД Эфиопии для иностранных резидентов в Аддис-Абебе об операции в Тыграі. МЗС Эфіопіі падкрэсліў, што мэты аперацыі — абарона часцей эфіопскай арміі і паліцыі ў Тыграі ад нападаў НФВТ і знішчэнне захопленай НФВТ зброі, якая можа быць прыменена супраць грамадзян. Прэм’ер-міністр краіны паведаміў, што пры нанясенні авіяўдараў па пазіцыях НФВТ эфіопскія ВПС ужылі беспілотныя лятальныя апаратыПремьер-министр сообщил о применении беспилотников . У гэты ж дзень Нацыянальны банк прыняў рашэнне закрыць усе банкі ў Тыграі ў мэтах ціску на НФВТНацбанк Эфиопии закрыл все банки в Тыграе. Прэзідэнт мяцежнага рэгіёну паведаміў, што Тыграй будзе абараняцца ад УС Эфіопіі да гатоўнасці эфіопскага ўрада да мірных перамоваўПрезидент региона Тыграй считает, что переговоры это хорошо . У сваю чаргу, прадстаўнікі Мінабароны Эфіопіі заявілі, што лідары НФВТ выкарыстоўваюць апалчэнцаў узростам да 18 гадоў для ўдзелу ў баях супраць урадавай армііЭфиопские власти обвинили НФОТ в использовании ополченцев младше 18 лет. 9 лістапада: Федэральныя войскі Эфіопіі занялі аэрапорт Хумера на захадзе Тыграя, некалькі населеных пунктаў і дарогу, якая злучае Тыграй і СуданЭфиопское правительство заявило о контроле над новыми территориями на западе Тыграя. У сваю чаргу НФВТ паведаміў на сваёй афіцыйнай старонцы аб тым, што ў 5:00 раніцы тыграйскія войскі збілі над Мэкэле баявы самалёт ВПС ЭфіопііЗаявление пресс-службы НФОТ 09.11.2020. Было заяўлена, што ў эфіопскі самалёт трапіла зенітная ракета. Адначасова ў раёне плаціны Тэкэзэ 250—300 байцоў НФВТ атакавалі групу з 30 паліцэйскіх Эфіопіі, якія ахоўвалі плаціну, пры нападзе загінулі 19 паліцэйскіх11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ . У гэты ж дзень адбыліся масавыя забойствы ў Хумеры і Май Кадра. 10 лістапада: эфіопскія ўлады заявілі, што мірныя перамовы з Тыграем магчымы толькі пасля раззбраення рэгіянальных войск, арышту кіраўнікоў рэгіёну і НФВТ і вызвалення затрыманых чыноўнікаўПравительство Эфиопии назвало условия для переговоров с Тыграем. 11 лістапада: ВПС Эфіопіі нанеслі масіраваныя ўдары па складах зброі і гаручага НФВТЭфиопия нанесла удары по складам вооружений в Тыграі. Увечары прэзідэнт рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і рэгіянальны ўрад абвясцілі ў Тыграі ўсеагульную мабілізацыю насельніцтва для супрацьстаяння эфіопскай армііВласти Тыграя объявили всеобщую мобилизацию. Разам з гэтым армія цэнтральных ўладаў канчаткова захапіла горад Хумера. 12 лістапада: УС Эфіопіі занялі Заходні Тыграй, атрымаўшы там перамогу над сіламі НФВТЭфиопия претендует на победу в Западном Тыграі. У сваю чаргу, парламент Эфіопіі прагаласаваў за пазбаўленне 39 лідараў НФВТ, уключаючы прэзідэнта Тыграя Дэбрэцыана Гебрэмікаэля, парламенцкага імунітэту і за прад’яўленне ім крымінальнага абвінавачання за мяцеж супраць федэральных уладаўЭфиопия предъявит обвинения лидерам НФОТ. Адначасова ўлады Тыграя ў сувязі з працяглым эфіопскім наступленнем абвясцілі надзвычайнае становішча на тэрыторыі ўсяго рэгіёнуТыграй объявил чрезвычайное положение. Паліцыя горада Адыс-Абеба заявіла, што ў сталіцы Эфіопіі арыштаваны 242 прыхільнікі НФВТ і паўстанцкіх груповак з рэгіёну Аромія, у якіх канфіскаваны 700 адзінак агнястрэльнай зброі, 18 выбуховых прылад і больш за 4600 патронаўПолиция Аддис-Абебы изъяла 18 бомб и 700 единиц огнестрельного оружия. Было заяўлена, што яны нібыта планавалі дыверсіі і атакі ў Адыс-Абебе. 13 лістапада: урад Эфіопіі паведаміў, што прэзідэнт рэгіёну Тыграй афіцыйна адпраўлены ў адстаўку, а новым кіраўніком рэгіёну і часовай адміністрацыі Тыграя прызначаны Мулу НегаЭфиопия назначила нового лидера Тыграя. Партыя НФВТ адмовілася прызнаваць дадзенае рашэнне эфіопскіх уладаў. Яна таксама абвінаваціла федэральныя войскі Эфіопіі ў свядомым удары па плаціны на Тэкэзэ і гідратэхнічных збудаванняў у рэгіёне Тыграй, заявіўшы, што гэта выклікала праблемы з электрычнасцю ў Тыграі. Урадавыя ВВС атакавалі вёску ТшафціAnnys, S., Vanden Bempt, T., Negash, E., De Sloover, L., Nyssen, J., 2021. Tigray: Atlas of the humanitarian situation. Паведамлялася таксама аб удзеле беспілотных лятальных апаратаў з ААЭTGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources. Авіяўдар прывёў да гібелі ад 9 да 16 мірных жыхароў. 14 лістапада: у выніку ракетнага абстрэлу аэрадромаў у Гандэры і Бахр-Дар сіламі НФВТ загінулі 2 салдаты, яшчэ 15 параненыя. Адначасова з гэтым лідары Тыграя прыгразілі нанесці ўдары па гарадах ў суседней Эрытрэяй, паўторна абвінаваціўшы эрытрэйскія ўлады ў падтрымцы ўрада ЭфіопііЛидеры Тыграя пригрозили ударами по Эритрее. Да гэтага часу баявыя дзеянні вымусілі тысячы чалавек пакінуць свае дамы. Многія з іх беглі ў суседні Судан, дзе для бежанцаў з Эфіопіі былі разгорнутыя лагеры часовага ўтрыманняТысячи эфиопов бегут от вооруженного конфликта в Судан. Адначасова сілы НФВТ у мінулы дзень нанеслі ракетны ўдар па Эрытрэі, як мінімум 2 ракеты трапілі ў аэрапорт горада АсмэраРакеты, выпущенные из Эфиопии попали в столицу Эритреи. Як перадаў самалійскі навінавы партал Somali Guardian, пасля атакі на Асмэру на мяжы пачаліся баявыя дзеянні з выкарыстаннем цяжкай артылерыі. Па заяве журналістаў, з-за інтэнсіўных абстрэлаў жыхары памежных раёнаў Эрытрэі пакідалі свае дамы і шукалі прытулку ў горных пячорах. У той жа час лідары Народнага фронту заявілі, што эрытрэйскія матарызаваныя часці перайшлі мяжуСМИ: на границе между Эритреей и штатом Тыграй идут бои // Anews, 16 ноября 2020. 16 лістапада: урадавая армія заняла горад Аламата на паўднёвым усходзе рэгіёну. 17 лістапада: прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі заявіў, што тэрмін яго ўльтыматуму аб капітуляцыі тыграйскіх войскаў скончыўся, таму эфіопская армія пачынае ў рэгіёне «вырашальнае наступленне»Премьер-министр Эфиопии предупреждает силы Тиграя, что крайний срок истек. Пасля гэтага ўрадавыя войскі занялі горад Шырэ і раёны Чэрчар і Гагуфта-Механі ў Тыграі, разбурыўшы бетонныя ўмацаванні ворага і працягнуўшы наступленее на МэкэлеПравительственные войска Эфиопии одержали ряд побед на западе и востоке Тыграя. 18 лістапада: эфіопскія войскі без якіх-небудзь баёў захапілі Шырэ і Аксум. Каля 9 гадзін раніцы яны пачалі прасоўвацца да Мэкэле па трох дарогах з поўдня, усходу і паўночнага захаду. Армія наблізілася на адлегласць каля 200 кіламетраў да горада. Начальнік штаба эфіопскіх сіл Берхану Джула абвясціў, што яны імкнуцца акружыць Мэкэле і выбіць адтуль ворага. НВФТ абвясціў, што страта кантролю над Шырэ і Аксумам была толькі часовай няўдачай і што Тыграй стане «пеклам» для ўрада. 19 лістапада: Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што ў цяперашні час ідзе бітва за кантроль над горадам Аксум паміж тыграйскімі і эфіопскім сіламі. НФВТ на сваёй афіцыйнай старонцы заявіў аб тым, што за два тыдні баявых дзеянняў войскі Тыграя захапілі шмат танкаў, цяжкай артылерыі і РСЗА варожай армііЗаявление пресс-службы НФОТ от 19.11.2020. 20 лістапада: тыграйскія сілы выпусцілі 3 ракеты па горадзе Бахр-Дар, 2 ракеты ўпалі побач з мясцовым аэрапортам, а трэцяя ракета ўпала на кукурузнае полеТыграйские силы обстреляли ракетами столицу эфиопского региона. Тым часам урад Эфіопіі заявіў аб узяцці федэральнай арміяй гарадоў Адуа і Аксум у рэгіёне Тыграй і аб наступленні на горад АдыгратЭфиопское правительство заявило о взятии федеральными силами двух городов в Тыграі. Прадстаўнікі НФВТ заявілі, што ў выніку жорсткіх баёў за апошні дзень загінулі 9 мірных жыхароўТыграйские повстанцы заявили о 9 гражданских, погибших в результате эфиопской атаки. Разам з тым па Мэкэле быў нанесены авіяўдар, які нанёс значны ўрон мясцоваму ўніверсітэту. Паведамлялася, што некалькі мірных жыхароў атрымалі раненні. 21 лістапада: УС Эфіопіі заявілі аб поўным кантролі над гэтым горадам. 22 лістапада: эфіопскае міністэрства абароны заявіла аб тым, што федэральныя войскі ўзялі горад Ідага-Хамус за 97 км ад Мэкэле. Увечары прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі даў тыграйскім сілам 72 гадзіны на здачу горада Мэкэле. У выпадку, калі горад не будзе здадзены, Абій Ахмед Алі паабяцаў штурм. Хутка верталёты ВПС Эфіопіі праляцелі над Мэкэле і скінулі ўлёткі з заклікамі да мясцовых жыхароў у бліжэйшы час не пакідаць сваіх дамоўEthiopian breaking news. 23 лістапада: афіцыйны прадстаўнік урадавай мэтавай групы па надзвычайным становішчы ў штаце Тыграй Рэдван Хусейн заявіў, што ўрадавыя сілы завяршаюць працэс поўнага акружэння горада. Паводле яго слоў, войскі знаходзяцца за 50 кіламетраў ад цэнтра МэкэлеПравительственные войска Эфиопии окружают столицу Тыграя // ТАСС, 23 ноября 2020. Тым часам да сталіцы Тыграя падцягвалася цяжкая артылерыя і танкі. Улады заклікалі мясцовае насельніцтва самастойна арыштоўваць членаў партыі і выдаваць ураду«Последний шанс»: Эфиопия движется к гражданской войне // Газета.ру, Алексей Поплавский, 23 ноября 2020. У той жа час падчас баявых сутыкненняў тыграйскія войскі збілі 1 верталёт ВПС Эфіопіі і знішчылі 2 танкі ўрадавага войскаЗаявление тыграйского бюро по связям с общественностью от 23.11.2020. 24 лістапада: ВПС Эфіопіі знішчылі рэактыўныя гранатамёты тыграйскіх паўстанцаў у Мі-Медэне, недалёка ад МэкэлеEthiopia Breaking News. 26 лістапада: эфіопскія ўрадавыя войскі пачалі штурм наваколля МэкэлеEthiopian army launches final phase of Tigray operation. Лідар паўстанцаў Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што яго сілы «гатовыя стаяць да смерці» для абароны горадаTigray leaders promise fight to death. 27 лістапада: сілы НФВТ выпусцілі па меншай меры 4 ракеты па горадзе Асмэра ў Эрытрэі, усе ракеты ўпалі паблізу жылых кварталаўЭфиопские повстанцы обстреляли ракетами Эритрею. 28 лістапада: горад Мэкэле падвергнуўся інтэнсіўнай бамбардзіроўцы з боку федэральных сілаўEthiopia bombardment Tigray. Адначасова камандаванне УС Эфіопіі заявіла аб тым, што Мэкэле знаходзіцца пад поўным кантролем урадавай арміі. Абій Ахмед Алі заявіў пра завяршэнне ваеннай аперацыі ў Тыграі і перамозе ўрадавых сіл. Увечары сілы НФВТ выпусцілі яшчэ па меншай меры 6 ракет па горадзе Асмэра ў ЭрытрэіRockets target in Eritrean capital.