Харкаўская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя Гісторыя акадэміі пачынаецца з заснавання Дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры Украіны ў 1930 годзе. У 1944 годзе ён быў пераведзены ў Кіеў, сёння гэта Нацыянальны ўніверсітэт фізічнага выхавання і спорту Украіны. Навучальная ўстанова была адроджана ў Харкаве ў 1979 годзе як яго падраздзяленне - факультэт. У 1989 годзе факультэт атрымаў статус самастойнага Харкаўскага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры, а з верасня 2001 года стаў Харкаўскай дзяржаўнай акадэміяй фізічнай культуры.

Структура Факультэт цыклічных відаў спорту Факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў Факультэт кіравання сферай прафесійнага спорту і фізічнага выхавання Факультэт магістратуры, завочнага навучання і павышэння кваліфікацыі

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы фізічнай культуры і спорту