Фо́нд эканамі́чнай незале́жнасьці () — славацкі фонд, які быў створаны, каб падтрымаць эканоміку тады яшчэ нядаўна ўтворанае Першай Славацкай Рэспублікі.
Стварэнне Намагаючыся дапамагчы эканоміцы Славацкай Дзяржавы, быў абвешчаны збор на т. зв. залаты скарб (). Верагодна першы штуршок да арганізацыі збору ўжо ў першыя месяцы 1939 годадала Цэнтральная ўправа Славацкае лігі ў Браціславе (). Каб падтрымаць эканоміку і ажывіць гандаль, яна прапанавала стварыць «Нацыянальны фонд» (), у які буйныя кампаніі, дробныя прадпрымальнікі, дзяржаўная адміністрацыя і грамадзяне павінныя былі б зрабіць уклад. Такім чынам, на першым этапе кампанія мусіла сабраць мільён кронаў, а збор павінны быў здзяйсняцца цягам трох этапаў.
Урад Славацкай Рэспублікі, натхнёны гэтай прапановай, пасля кансультацыяў з міністэрствамі і абмеркавання са Славацкім нацыянальным банкам 11 ліпеня 1939 года ухваліў стварэнне «Фонда эканамічнае незалежнасці», у які (у адрозненьне ад першапачатковай прапановы) грамадзяне маглі б добраахвотна ўносіць каштоўныя металы , каштоўнасці і грашовыя сродкі. Аднак ёсць дакументы, якія даказваюць, што першыя ўклады ў фонд паступілі ў СНБ у траўні. Паводле гэтага рашэння, міністэрствы і кампетэнтныя органы былі абавязаныя перадаць у фонд усе залатыя вырабы, ювелірныя вырабы і іншыя каштоўнасці, якія ім належаць.
Фонд Фондам кіраваў СНБ, і міністр фінансаў меў права маніпуляваць рэсурсамі фонда. Матэрыяльныя ахвяраванні сартаваліся і захоўваліся ў Галоўным офісе СНБ (), дзе іх ацэньвала спецыяльная камісія экспертаў (). Кожны ахвярадаўца, які зрабіў уклад не менш за 100 кронаў, атрымліваў стальны пярсцёнак з надпісам «Славацкая Дзяржава дзякуе» (). Пярсцёнкі былі вырабленыя ў Дзяржаўным манетным двары ў Крэмніцы.
Існавала таксама прапаганда збору сродкаў. У верасні 1939 года СНБ наведаў прэм’ер-міністр Войцех Тука ў суправаджэнні чальцоў ураду, каб зрабіць ахвяраванні ў фонд. Гэтая падзея была знятая і выкарыстаная для прасоўваньня ў кінатэатрах. Збор ажыццяўляўся ў тры этапы: першы этап скончыўся 31 кастрычніка 1940 года, другі працягваўся да 31 ліпеня 1944 года, а апошні, трэці этап, быў абвешчаны 1 жніўня 1944 года. Частка атрыманых такім чынам сродкаў была выкарыстаная ў пагашэнні дзяржаўную пазыку, а астатняе накіроўвалася ў дзяржаўны рэзерв. Дзякуючы гэтым зборам СНБ сабраў больш за 7 тонаў золата.
Спасылкі
Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:1939 год у Славакіі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1939 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1945 годзе Катэгорыя:Славацкі нацыянальны банк