Вышэйшая школа экалогіі і кіравання ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка Вышэйшая школа экалогіі і кіравання ў Варшаве з’яўляецца адной з найлепшых недзяржаўных тэхнічна-мастацкіх вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы. Яна паўстала на падставе рашэння Міністэрства народнай адукацыі Польшчы ў ліпені 1995 года і зарэгістраваная пад нумарам 62. Яна ўжо больш за 25 гадоў навучае студэнтаў на стацыянарных (дзённых) і нестацыянарных (завочных) праграмах узроўню бакалаўрыяту, інжынера і магістра.
Установа валодае будынкамі, размешчанымі ў Варшаве, на вул. Альшэўскай, 12 (новы адміністрацыйна-вучэбны будынак — сядзіба ўстановы), вул. Рэйтана, 16, вул. Груецкай, 128 (тры паверхі) і нерухомасцю ў вёсцы Клаўдын-Ласкі (гміна Старэ Бабіцы), дзе знаходзіцца станцыя аховы прыроды і ландшафту.
Напрамкі навучання Архітэктура (інжынерныя праграмы — з 2000 года, магістратура — з 2011 года) Ландшафтны дызайн (інжынерныя праграмы — з 1999 года, магістратура — з 2020 года) Архітэктура інтэр’ераў (бакалаўрыят — з 2002 года, магістратура — з 2015 года) Будаўніцтва (інжынерныя праграмы — з 2002 года, магістратура — з 2020 года) Дызайн (бакалаўрыят/інжынерныя праграмы — з 2010 года) Інфарматыка (інжынерныя праграмы — з 2019 года) Механіка і машынабудаванне (інжынерныя праграмы — з 2013 года) Ахова навакольнага асяроддзя (бакалаўрыят/інжынерныя праграмы — з 1995 года, магістратура — з 2000 года) Кіраванне (бакалаўрыят — з 1995 года) Кіраванне і інжынерыя вытворчасці (бакалаўрыят/інжынерныя праграмы і магістратура з 2001 года) Ахова грамадскага здароўя (бакалаўрыят — з 2007 года)
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Архітэктурная адукацыя