Памятны знак ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій — памятны знак у Бабруйску, размешчаны на плошчы Перамогі. Прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1930-х — пачатку 1950-х гадоў.
Гісторыя Пастаўлены па ініцыятыве старшыні Бабруйскага аддзялення Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій Ганны Бакач. Аўтар эскіза знака архітэктар Ігар Ахметшын. Паводле задумы помнік мусіў уяўляць сабой спаленую хату, якую б сімвалізавалі чатыры каменныя слупы па кутах, што ўтваралі б куб памерам 3×3 метры, накрыты «прагарэлым дахам» — каркас даху з металу. Унутры меркавалася паставіць скульптуру ў выглядзе металічнага крыж, на якім як бы праяўлялася фігура чалавека — плечы і рукі з папярочнай перакладзіны, ногі — з вертыкальнай. Эскіз скульптуры стварыў бабруйскі скульптар Іван Данільчанка. Ажыццяўленне ідэй з самага пачатку наткнулася на сур’ёзнае супрацьдзеянне тагачаснага старшыні гарвыканкама Уладзіміра Раманоўскага.
Паводле ўспамінаў Ахметшына, не чакаючы, пакуль на аснове эскізаў будзе створаны і пройдзе экспертызу праект, Ганна Бакач вырашыла прыступіць да будаўніцтва ўласнымі сіламі. Рабочыя пад яе кіраўніцтвам паспелі ўзвесці чатыры цагляныя калоны і паставіць пірамідальны дах, увянчаны дах. Самавольную пабудову ўбачыў старшыня гарвыканкама, які выклікаў тэхніку і яе знеслі.
Упраўленне капітальнага будаўніцтва з дапамогай тэхнікі прывезла камень на плошчу белы мармуровы камень, які стаў асновай цяперашняга памятнага знака. На мінскім прадпрыемстве была адліта з латуні стылізаваная таблічка з надпісам па-руску «Бабруйчанам, пацярпелым у гады рэпрэсій»Снесенный самострой, украденная табличка: беспокойная история бобруйского памятника. 15.12.2020. Памятны знак адкрыты 15 чэрвеня 1998 года. Асвячоны настаяцелем Свята-Георгіеўскага храма протаіерэем Генадзем Вейгам. Неўзабаве са знака была скрадзена таблічка. Напярэдадні бабруйскіх «Дажынак»-2006 гарвыканкам прыняў рашэнне ўсталяваць новую таблічку, якая была ўжо выраблена з таннага сілуміну, таніраванага адмысловай пудрай. Надпіс быў зменены на «Бабруйчанам — ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій»Памятник жертвам репрессий.
Пасля 2020 года У кастрычніку 2022 года, пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, за блакітна-жоўтыя лампадкі каля помніка бабруйчаніна арыштавалі на 15 сутак. Яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў.
29 кастрычніка 2023 года пасля ўскладання кветак і запальвання свечак каля помніка былі затрыманы былая доктарка Данута Дзячэнка і выкладчык з мясцовага каледжа Віктар Схаба, якіх асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне.
Літаратура
Спасылкі Памятник жертвам репрессий
Катэгорыя:Помнікі Бабруйска Катэгорыя:Помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій Катэгорыя:Плошча Перамогі (Бабруйск) Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Катэгорыя:1998 год у Бабруйску