Факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Гісторыя Факультэт заснаваны ў 1947 годзе. Выбітнымі выпускнікамі факультэта з’яўляюцца А. М. Калінін і А. М. Ісачэнка.

Спецыяльнасці У цяперашні час факультэт вядзе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па трох спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі, такіх як: «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі), «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (скарочаны тэрмін навучання, вочная і завочная формы атрымання адукацыi, «тэхнічнае забеспячэнне меліярацыйных і водагаспадарчых работ» (вочная форма атрымання адукацыі). На другой ступені вышэйшай адукацыі падрыхтоўка вядзецца па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі) з прысваеннем кваліфікацыі «магістр тэхнічных навук».

Асаблівая ўвага на факультэце надаецца паглыбленай практыка-арыентаванай падрыхтоўцы спецыялістаў. Студэнты праходзяць практыку ў вучэбна-вытворчай майстэрні і на навучальным палігоне, на машынабудаўнічых, рамонтных і сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Працуючы ў складзе механізаваных атрадаў, студэнты факультэта займаюць прызавыя месцы ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Выпускнікі факультэта размяркоўваюцца для працы ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, арганізацыі тэхнічнага сэрвісу, навукова-даследчыя інстытуты, праектныя арганізацыі, машынавыпрабавальныя станцыі.

Кафедры У склад факультэта ўваходзяць шэсць кафедраў, аснашчаных сучасным абсталяваннем, вучэбны палігон, вучэбна-вытворчая майстэрня і дыягнастычная станцыя аўтамабіляў. На факультэце працуе высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, з якіх 8 дактароў навук, прафесараў, 39 кандыдатаў навук. На факультэце навучаюцца 788 студэнтаў.

Дэканы

Аляксандр Мацвеевіч Конанаў (1952—1954) Ігар Міхайлавіч Афанасаў (1957—1965) Ігар Міхайлавіч Афанасаў (1971—1975) Міхаіл Пракопавіч Савуноў (1981—1984) Уладзімір Уладзіміравіч Гусараў

Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе