Алена Сямёнаўна Чыжова (; , Ленінград) — руская пісьменніца, перакладчыца і эсэістка, эканамістка.
Біяграфія Нарадзілася 4 мая 1957 года ў Ленінградзе.
Выкладала кіраванне вытворчасцю і англійскую мову, кандыдат эканамічных навук.
У 1990-х гадах займалася бізнесам.
Галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Всемирное слово» (Санкт-Пецярбург).
Погляды У сакавіку 2014 года Алена Чыжова паставіла свой подпіс пад зваротам дзеячаў культуры Расіі супраць дзеянняў кіраўніцтва Расеі на ўсходзе Украіны і ў Крыме. У маі 2018 года падпісалася пад заявай членаў Пецярбургскага ПЭН-клуба да ўдзельнікаў Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форумз з заклікам да вызвалення з-за кратаў Алега Сянцова і яго перадачы УкраінеЛитераторы и ученые выступили с заявлением «Спасти Олега Сенцова».
У маі 2019 года ў швейцарскай газеце Neue Zürcher Zeitung выйшла эсэ Чыжовай, якое выклікала рэзананс у Расіі, бо ў ім Чыжова абвінаваціла Іосіфа Сталіна ў патуранні планам Гітлера па знішчэнні Ленінграда і яго жыхароў. Палітолаг Наталля Елісеева накіравала ў Следчы камітэт Расіі заяву аб узбуджэнні супраць пісьменніцы крымінальнай справы па артыкуле 354.1 КК РФ (рэабілітацыя нацызму). 10 мая 2019 года сябры ПЭН-клуба выказалі салідарнасць з Аленай Чыжовай, але заўважылі пры гэтым, што «ў абмяркоўваемым артыкуле ёсць, на думку многіх, адна істотная недакладнасць. У самы суровы блакадны перыяд чыгуначныя зносіны з горадам былі перарэзаны, адпаведна, ні вываз ваеннай тэхнікі, ні падвоз сыравіны замест харчавання, пра што піша Чыжова, быў немагчымы.»
Сям’я Удава Валерыя Возгрына (1939—2020), доктара гістарычных навук, прафесара СПБДУ,.
У Алены Чыжовай двое дзяцей.
Творы Раманы «Крошкі Цахес» (2000), «Лаўра» (2002), «Арэст і сын» (2007), «Час жанчын» (2009), «Паўкроўка» (2010; у часопісным варыянце публікаваўся пад назвай «Злачынца», 2005), «Терракотовая старуха» (2011), «Непрыкаяны дом» (2012), «Планета грыбоў» (2014), «Кітаіст» (2017), «Горад, напісаны па памяці» (2019).
Узнагароды прэмія «Паўночная Пальміра» (2001) за раман «Крошкі Цахес». літаратурная прэмія часопіса «Звезда» (2001) за раман «Крошкі Цахес». прэмія «Рускі Букер» (2009) за раман «Час жанчын»Елена Семеновна Чижова. Биографическая справка.
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба