Алена Паўлаўна Макоўская (нар. , Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларуская грамадская дзяячка, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» з 2009 года.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.
У Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» прыйшла адразу пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1992 годзе па абвестцы на працу сакратара-рэферэнта. Працавала і ў іншых недзяржаўных арганізацыях, але ўвесь час была звязаная з «Бацькаўшчынай». Двойчы абіралася на пасаду старшыні Рады Згуртавання (2001—2009). Кіраўніком арганізацыі абраная на V з’ездзе беларусаў свету ў 2009 годзе.
У 2008 стала адной з каардынатарак грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У 2019 годзе з рэкамендацыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў была выбраная ў Еўрапейскую пісьменніцкую раду.
Мае сына.
Спасылкі Асобы Будзма разам! BelarusProfile Анкета Свабоды
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кобрыне Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»