Лідзія Васільеўна Арлова (нар. , в. Верхні Ламоў, Ніжнеламоўскі раён, Пензенская вобласць, РСФСР) — беларускі псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2001), дацэнт (2003), прафесар.

Біяграфія Скончыла Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя І. М. Ульянава (спецыяльнасць «Педагогіка і псіхалогія», 1975), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Псіхолага-сацыяльная работа», 1996).

Працаввала ў Гімназія № 3 г. Мінска (1992—2002), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2002), Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі (з 2001, кафедра псіхалогіі і прадметных методык, прафесар, у 2001—2013 — загадчык кафедры педагагічнай псіхалогіі).

Навуковыя інтарэсы: псіхалогія асобы педагога; дадатковая адукацыя дарослых; методыка выкладання псіхалогіі; павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў.

Пазапрафесійная дзейнасць: спартыўная гімнастыка.

Узнагароды Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2015), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2015) і інш.

Літаратура Развитие психологической культуры старшеклассника в процессе изучения психологии : диссертация … кандидата психологических наук : 19.00.07 : защищена 21.02.2001 : утверждена 27.06.2001 / Орлова Лидия Васильевна. — Минск, 2001. Призвание. Как прожить в профессии без острых углов / Л. В. Орлова, С. В. Радькова. — Минск, 2013. Развитие психологической культуры школьника : учебно-методическое пособие / Л. В. Орлова. — Мозырь, 2000. Социально-психологическая помощь / авторы-составители: Л. В. Орлова, Н. В. Кастюк. — Минск, 2005. Психологические аспекты профильного обучения / Л. В. Орлова // Вестник МГИРО. — Минск, 2015. — № 3. — С. 25—31. Орлова Лидия Васильевна // Психологи Республики Беларусь: путь к диалогу : справочник. ― Минск, 2008. — С. 42—43.