Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў (нар. 10 снежня 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія У 1974 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава па спецыяльнасці «Англійская мова і літаратура». Валодае англійскай і французскай мовамі.
У 1974—1981 — інжынер-перакладчык НДІ «Імпульс». У 1981—1984 — намеснік сакратара праўлення Ленінградскага аддзялення Саюзу журналістаў СССР. У 1984—1990 — на дыпламатычнай працы ў МЗС СССР. У 1987—1990 — намеснік прадстаўніка МЗС СССР у Ленінградзе. У 1990—1991 — намеснік дырэктара па знешнім сувязям музея «Дзяржаўны Эрмітаж». У 1991—1993 — прарэктар Міжнароднага інстытута развіцця і навучання банкаўскай і біржавой дзейнасці па пытаннях знешняга фінансавання і міжнародных сувязяў. У 1993—2006 — на кіруючых пасадах у ЗАТ «Дрезднер банк» і ААТ "Знешгандльбанк (Санкт-Пецярбург). З верасня 2006 па чэрвень 2007 — начальнік дэпартамента сацыяльна-эканамічнага і фінансавага маніторынгу апарата паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе З чэрвеня 2007 па снежань 2010 года — намеснік паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе, курыраваў сацыяльна-эканамічную сферу. З 26 снежня 2010 года — памочнік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі. З 23 сакавіка 2012 года па 15 снежня 2016 года — намеснік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.Указ Президента Российской Федерации от 23.03.2012 № 337 «О заместителе Секретаря Совета Безопасности Российской Федерации»Указ Президента Российской Федерации от 25.05.2012 № 719 «О заместителе Секретаря Совета Безопасности Российской Федерации»Указ Президента Российской Федерации от 15.12.2016 № 668 «О Лукьянове Е. В.» З 15 снежня 2016 года — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расійскай Федэрацыі ў ЛатвііУказ Президента Российской Федерации от 15.12.2016 № 674 «О Чрезвычайном и Полномочном После Российской Федерации в Латвийской Республике». Даверчыя граматы ўручыў 7 лютага 2017 года.О вручении верительных грамот
10 сакавіка 2021 года камітэт Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ухваліў кандыдатуру Яўгена Лук’янава ў якасці расійскага амбасадара ў Рэспубліцы Беларусьhttps://bel.sputnik.by/politics/20210310/1047094692/Kamtet-Dzyarzhdumy-RF-padtryma-kandydaturu-Lukyanava-na-pasadu-pasla-Ras--Belarus.html. 25 сакавіка 2021 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі падпісаў указ аб прызначэнні Лук’янава амбасадарам у Рэспубліцы Беларусьhttp://publication.pravo.gov.ru/Document/View/0001202103250024. 14 студзеня 2022 года быў заменены на Барыса Грызлова.
Класны чын і дыпламатычны ранг Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 3 класа (13 снежня 2007).Указ Президента Российской Федерации от 13.12.2007 № 1672 «О присвоении классных чинов государственной гражданской службы Российской Федерации федеральным государственным гражданским служащим Администрации Президента Российской Федерации» Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 2 класа (7 мая 2009).Указ Президента Российской Федерации от 07.05.2009 № 520 «О присвоении классных чинов государственной гражданской службы Российской Федерации федеральным государственным гражданским служащим Администрации Президента Российской Федерации» Надзвычайны і паўнамоцны пасол (13 чэрвеня 2018).Указ Президента Российской Федерации от 13.06.2018 № 300 «О присвоении дипломатических рангов»
Узнагароды Ордэн Пашаны (3 снежня 2011) — За вялікі ўклад у забяспечванне нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі і шматгадовую добрасумленную работуУказ Президента Российской Федерации от 03.12.2011 № 1581 «О награждении государственными наградами Российской Федерации». Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (18 лістапада 2010) — За дасягнутыя працоўныя поспехі і плённую шматгадовую работуУказ Президента Российской Федерации от 18.11.2010 № 1446 «О награждении государственными наградами Российской Федерации». Медаль «У память 300-годдзя Санкт-Пецярбурга».
Сям’я Жанаты. Мае дарослых сына і дачку.
Спасылкі Біяграфія на сайте Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў МГИМО Біяграфія на сайте МЗС Расіі
Катэгорыя:Члены Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны Катэгорыя:Дыпламаты Расіі Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Паслы Расіі ў Беларусі