Іда Ліндэ (; нар. 28 сакавіка 1980, Умеа, Швецыя) — шведская пісьменніца, паэтка, перакладчыца.
Біяграфія Ліндэ вырасла у горадзе Умеа, а цяпер жыве ў Стакгольме. Акрамя пісьменніцтва, яна займаецца перакладамі, а таксама піша драматургію. У цяперашні час таксама выкладае літаратурнае майстэрства ва ўніверсітэце на востраве .
Дэбютавала ў 2006 годзе паэтычным зборнікам «Споведзь дзяўчыны-машыны» (), які паказвае адносіны юнай дзяўчыны з мужчынскім светам як адносіны са смерцю. Пазней апублікавала зборнік паэтычных мініяцюр «Кніга рахункаў» (; 2009) і чатыры кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Калі я забуду цябе, стану я кімсьці іншым» (; 2009), раманы «Тлумачэнне кахання» (; 2011) і «Паехаць на поўнач, каб памерці» (; 2014), лірычную прозу «29 недасланых лістоў» (; 2015).
Найбольшую вядомасць і дзве прэстыжныя прэміі прынёс аўтарцы яе другі раман «Паехаць на поўнач, каб памерці», які ёсць дарожнаю сагаю з крымінальным ухілам, падзеі якога адбываюцца найперш у родным для пісьменніцы рэгіёне Вестэрботэн.
Пераклала на шведскую мову кнігу дацкай пісьменніцы Інгер Крыстэнсэн «Альфабэт».
Бібліяграфія 2006 — Maskinflickans testamente, паэзія 2009 — Om jag glömmer dig blir jag en annan, зборнік апавяданняў 2009 — Räkneboken, паэзія 2011 — En kärleksförklaring, раман 2014 — Norrut åker man för att dö, раман; беларускае выданне Паехаць на поўнач, каб памерці, пер. Наталлі Паваляевай (2019, Янушкевіч) 2015 — 29 oskickade brev, паэзія; беларускае выданне 29 недасланых лістоў, пер. Наталлі Паваляевай (2018, Янушкевіч) 2018 — Mördarens mamma, раман
Беларускія пераклады На беларускую мову творы Ліндэ пераклала Наталля Паваляева. 29 недасланых лістоў: вершы / Іда Ліндэ. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — с. Нябесны футбол: [кніга аднаго верша] / Іда Ліндэ. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — с. Паехаць на поўнач, каб памерці: раман / Іда Ліндэ. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 183, с.
Узнагароды і прэміі 2014 — за «Паехаць на поўнач, каб памерці» 2015 — за «Паехаць на поўнач, каб памерці»
Крыніцы
Спасылкі
Мама забойцы. Урыўкі з рамана
Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Перакладчыкі Швецыі Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі на шведскую мову