Сана Вікторыя Нільсен (; ) — шведская спявачкаDiscogs, прадстаўніца Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 з песняй «Undo»«Sweden: Sanna Nielsen wins Melodifestivalen!».

Творчы шлях У маі 1996 года ва ўзросце 11 год Сана Нільсен узначаліла шведскі хіт-парад Svensktoppen з песняй «Till en fågel». У верасні выйшаў яе дэбютны альбом Silvertoner. У 1997 годзе Сана выпусціла калядны альбом Min önskejul (у 2001 годзе альбом быў перавыдадзены).

У 2001 годзе Сана Нільсен упершыню прыняла ўдзел у Melodifestivalen — шведскім музычным конкурсе, пераможца якога атрымліваў права прадстаўляць краіну на Конкурсе песні Еўрабачанне. Яна выступіла з песняй «Igår, idag» і заняла 3-я месца. Яна зноў вярнулася на конкурс у 2003 годзе і з песняй «Hela världen för mig» фінішавала пятай. Трэці ўдзел Саны адбыўся ў 2005 годзе, яна выступала з песняй «Du och jag mot världen» у дуэце з Фрэдрыкам Шчэмпе і стала восьмай.

У 2006 годзе Сана выпусціла другі студыйны альбом Nära mej nära dej. У 2007 годзе яна ў чацвёрты раз прыняла ўдзел у Melodifestivalen, на якім фінішавала сёмай з песняй «Vågar du, vågar jag») і выпусціла першы кампіляцыйны альбом Sanna 11-22. Таксама летам 2007 года Сана правяла тур па Швецыі ў складзе трыа «Tre S» разам з Шырлі Клемп і Соняй Альдэн.

У 2008 годзе адбыўся пяты ўдзел Саны ў Melodifestivalen. 16 лютага Сана выступіла ў другім паўфінале з песняй «Empty room», заняла першае месца і прайшла ў фінал конкурса. 15 сакавіка ў фінале Сана абыйшла Шарлоту Перэлі па галасаванні гледачоў больш чым на 50 тысяч галасоў, але пасля галасавання журы пераможцай стала Перэлі, а Нільсен стала другой. Пазней яе песня «Empty room» атрымала перамогу на OGAE Second Chance Contest. Таксама ў 2008 годзе Нільсен выпусціла свой першы англамоўны альбом Stronger, які заняў першае месца ў нацыянальным хіт-парадзе.

У 2011 годзе адбыўся яшчэ адзін удзел Саны ў Melodifestivalen. У другім паўфінале з песняй «I’m in love» яна заняла першае месца і прайшла ў фінал, дзе месяцам пазней фінішавала чацвёртай. Таксама ў 2011 годзе выйшаў пяты альбом Нільсен «I’m in love».

У 2014 годзе Сана Нільсен у сёмы раз вярнулася на Melodifestivalen. З кампазіцыяй «Undo» яна набывае 90 балаў ад міжнароднага журы і 122 ад тэлегледачоў і стала прадстаўніком Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014.

У 2015 годзе яна была адной з вядучых конкурсу «Еўрабачанне 2015» у шведскай трансляцыі.

Дыскаграфія

Альбомы 1996 — Silvertoner 1997 — Min önskejul 1999 — Människan och skapelsen 2001 — Min önskejul 2006 — Nära mej nära dej 2007 — Sanna 11-22 2008 — Stronger 2011 — I’m in Love 2012 — Vinternatten 2014 — 7

Сінглы 1996 — «Till en fågel» 1998 — «I Love the Summertime» 1999 — «Time to Say Goodbye» 1999 — «Fest i vår by» 2001 — «I går, i dag» 2003 — «Prinsessans stjärnor» 2003 — «Hela världen för mig» 2005 — «Du och jag mot världen» 2005 — «Vägen hem» 2006 — «Rör vid min själ» / «Koppången» 2007 — «Vågar du, vågar jag» 2008 — «Empty Room» 2008 — «Nobody Without You» 2009 — «I Can Catch the Moon» 2010 — «Devotion» 2010 — «Part of Me» 2011 — «I’m in Love» 2011 — «Can’t Stop Love Tonight» 2014 — «Undo» 2016 — «Dansar bort med någon annan» 2017 — «Inte ok» 2017 — «Innan du lämnar mig»

Спасылкі

Катэгорыя:Поп-музыканты Швецыі Катэгорыя:Жанчыны Швецыі