Валянціна Георгіеўна Гаховіч (, в. Грыцкевічы, Нясвіжскі раён — ) — беларускі настаўнік. Адзін з чатырох беларускіх педагогаў, якія атрымалі званне «Народны настаўнік СССР».

Біяграфія Пасля вайны вучылася ў Навагрудскай СШ № 2. У 1952 годзе паступіла на філфак Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага, які скончыла ў 1956 годзе. Нейкі час працавала ў Асіповіцкім раёне на торфапрадпрыемстве. У 1959 годзе вярнулася ў Навагрудак і працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 3.

Унесла значны ўклад ва ўдасканаленне форм і метадаў вучэбнай і выхаваўчай працы ў школе. Падрыхтавала вялікую колькасць навучэнцаў-пераможцаў і прызёраў усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд і конкурсаў.

Абіралася намеснікам старшыні Камітэта савецкіх жанчын і членам Усесаюзнага Савета па народнай адукацыі.

Узнагароды Адзначана нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1970). Узнагароджана медалём «За доблесную працу» (1970). У 1974 годзе ёй прысвоена ганаровае званне Заслужанага настаўніка Беларускай ССР. У 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». У 1985 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена ганаровае званне «Народны настаўнік СССР».

У 2007 годзе занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна. Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёнаГанаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна .

Літаратура Бржазоўскі, А. Адкрыты ўрок / А.Бржазоўскі // Работніца і сялянка — 1985. — № 10. Бржазоўскі, А. Адкрыты ўрок / А.Бржазоўскі // Вуліцы горада расказваюць: Бібліядайджаст. Вуліца Міцкевіча / Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка. — 2007. — С.38-44 Гаховіч Валянціна Георгіеўна // — С. 494.

Катэгорыя:Выдатнікі народнай асветы БССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Постаці Навагрудка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне