Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Балгарыі — падзел тэрыторыі Рэспублікі Балгарыя на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. У цяперашні час ён мае два ўзроўні — 28 абласцей (), падзеленых на 265 абшчын ().

Сучасны падзел

Абшчыны Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, у якіх у асноўным ажыццяўляецца мясцовае самакіраванне ў Балгарыі, з’яўляюцца абшчыны. Іх колькасць — 265.

Вобласці Існуючыя вобласці (іх 28) былі ўтвораны ў 1999 годзе, яны супадаюць з акругамі, якія існавалі з 1959 па 1987 год, у асноўным па межах і цалкам па адміністрацыйных цэнтрах: Благоеўград, Бургас, Варна, Вяліка-Тырнава, Відзін, Враца, Габрава, Добрыч, Кырджалі, Кюстэндзіл, Ловеч, Мантана, Пазарджык, Пернік, Плевен, Плоўдзіў, Разград, Русэ, Сілістра, Слівен, Смолян, горад Сафія, Стара-Загора, Тырговіштэ, Хаскава, Шумен, Ямбал.

Спіс абласцей: Благоеўградская вобласць Бургаская вобласць Варненская вобласць Велікатырнаўская вобласць Відынская вобласць Врацкая вобласць Габраўская вобласць Гарадская вобласць Сафія Дабрыцкая вобласць Кырджалійская вобласць Кюстэндзілская вобласць Ловецкая вобласць Мантанская вобласць Пазарджыкская вобласць Пернікская вобласць Плевенская вобласць Плоўдзіўская вобласць Разградская вобласць Русенская вобласць Сафійская вобласць Сілістранская вобласць Слівенская вобласць Смалянская вобласць Старазагорская вобласць Тырговішцкая вобласць Хаскаўская вобласць Шуменская вобласць Ямбальская вобласць