Руву́ма (Ruvuma), Равума (Rovuma) — рака ва Усходняй Афрыцы. Большая частка цячэння ракі ўтварае мяжу паміж Мазамбікам і Танзаніяй.
Даўжыня ракі каля 800 км. Плошча вадазбору 145 000 км². Сярэднегадавы расход вады складае каля 700 м³/с. Вытокі ракі знаходзяцца ў гарах у напрамку на ўсход ад возера Ньяса (Малаві). Упадае ў Індыйскі акіян. Буйны прыток — рака Лужэнда. Жыўленне даждавое. Разводдзе адбываецца ў сакавіку—маі.
Рака суднаходная на асобных участках у ніжнім цячэнні.
Літаратура
Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Афрыцы Катэгорыя:Рэкі Мазамбіка Катэгорыя:Рэкі Танзаніі Катэгорыя:Памежныя рэкі