Мсціслаўская бітва адбылася 29 красавіка 1386 г.
Ва ўмовах унутрыпалітычнай барацьбы ў ВКЛ вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч падтрымаў Андрэя Альгердавіча, спадзеючыся вярнуць страчаны раней Мсціслаў.
18 красавіка 1386 г. Святаслаў Іванавіч аблажыў Мсціслаў, аднак узяць горада не здолеў. 29 красавіка падышло вялікалітоўскае войска на чале з Свідрыгайлам, Карыбутам, Лугвенам і Вітаўтам. Бітва адбылася на рацэ Віхры, вялікалітоўскае войска перамагло, Святаслаў Іванавіч загінуў у бітве.
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы XIV стагоддзя Катэгорыя:Бітвы рускіх княстваў Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 29 красавіка Катэгорыя:Красавік 1386 года Катэгорыя:Гісторыя Мсціслава Катэгорыя:1386 год у Еўропе