Мо́рына (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.
Геаграфія За 10 км на паўднёвы захад ад Іўя, за 148 км ад Гродна, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля Нёмана.
Гісторыя У канцы XIV стагоддзя навагрудскі князь Карыбут Альгердавіч даў Морына з возерам Лаўрышаўскаму манастыру.
У XVII стагоддзі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1739 годзе ў Іўеўскай парафіі, уласнасць Навасельскага. У XIX — пачатку ХХ стагоддзяў вёска ва Уселюбскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Да 2017 года Морына было цэнтрам Морынскага сельсавета.
Насельніцтва 1885 год — 660 жыхароў, 57 двароў. 1897 год — 854 жыхары, 133 двары. 1921—1939 гады — 671 жыхар, 130 двароў. 1970 год — 945 жыхароў. 1999 год — 524 жыхары, 253 двары.
Славутасці Каля паселішча знаходзіцца стаянка эпохі мезаліту (VIII—V тысячагоддзі да н.э.), з 0,3 км ад заходняй ускраіны паселішча ва ўрочышчы Стрыйнава — . Свята-Троіцкая царква (пачатак ХХ стагоддзя; 1865) — .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Іўеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна