Піянер-10 () — беспілотны касмічны апарат NASA, прызначаны галоўным чынам для вывучэння Юпітэра. Гэта быў першы апарат, які праляцеў міма Юпітэра і сфатаграфаваў яго з космасу. Апарат-блізнюк Піянер-11 даследаваў таксама Сатурн.

У 1983 годзе аўтаматычная станцыя мінула арбіту Плутона і стала першым запушчаным з Зямлі апаратам, які пакінуў межы Сонечнай сістэмы.

Апошні сігнал ад Піянера-10 быў атрыманы 23 студзеня 2003 года. Паведамлялася, што Піянер-10 накіроўваецца ў бок Альдэбарана. Калі з ім нічога не здарыцца на шляху, ён дасягне наваколляў зоркі праз 2 мільёны гадоў.

Навуковае абсталяванне На борце было ўсталявана 10 навуковых прылад:

Геліевы магнітометр Плазменны аналізатар Аналізатар зараджаных часціц Промневы тэлескоп Тэлескоп Geiger Промневы датчык Датчык метэорных целаў Аналізатар метэорнага пылу Ультрафіялетавы фатометр Фотапалярыметр Інфрачырвоны радыёметр

Храналогія падзей 1972, 3 сакавіка — старт апарата-станцыі Піянер-10. 1972, 15 ліпеня — Піянер-10 увайшоў у пояс астэроідаў за арбітай Марса. 1973, 3 снежня — Піянер-10 пасылае на Зямлю першыя дэталёвыя фотаздымкі Юпітэра. 1997, 31 сакавіка — завяршэнне місіі па Сонечнай сістэме. 1998, 17 лютага — Вояджэр-1 даганяе рэкорд Піянера-10 і становіцца самым аддаленым рукатворным аб’ектам зямлян на адлегласці 69.419 АА. Вояджэр-1 аддаляецца ад Сонца на 1 АА ў год хутчэй, чым Піянер-10. 2002, 2 сакавіка — паспяховы прыём тэлеметрыі ад апарата пра наваколле. 39 хвілін працягвалася перадача даных на адлегласці 79.83 АА. 2002, 27 кастрычніка — апошні паспяховы прыём тэлеметрыі. 33 хвіліны працягвалася перадача даных на адлегласці 80.22 АА. 2003, 23 студзеня — атрыманы вельмі слабы сігнал ад апарата. Пасля гэтага сеансаў сувязі з апаратам не было, але па слабаму сігналу ад бартавой сістэмы сувязі пакуль магчыма ўстанавіць месцазнаходжанне апарата. 2003, 7 лютага — пры чарговай спробе сувязі не ўдалося скантактавацца з апаратам. 2006, 4 сакавіка — апошняя спроба сувязі з апаратам. Адказ ад Піянера-10 не атрыманы. 2009, кастрычнік — па падліках, апарат павінен быць на адлегласці прыкладна 100 АА (прыблізна 15 мільярдаў кіламетраў) ад Сонца.

Крыніцы

Спасылкі Апошні сеанс сувязі з апаратам

Піянер-10