Гміна Чарасы () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1927 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Чарасах (131 жых. у 1921 годзеЧарасы I і Чарасы II разам)
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Чарасы ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі — Art. 8., ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна перададзена з Дзісенскага павета ў склад Браслаўскага павета таго ж ваяводства.
Гміна скасавана 1 красавіка 1927 года, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Лявонпаль, Новы Пагост і Мёры.
Дэмаграфія Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 5 746 чал., 428 вызнавалі каталіцтва, 4 955 праваслаўе, 319 стараверства, 36 іўдаізм, 8 іслам. Таксама 355 жых. назвалі сябе палякамі, 5 362 — беларусамі, 4 — украінцамі, 19 — яўрэямі, 8 — татарамі, a 2 — рускімі. Мелася 1 098 жылых будынкаў.
Катэгорыя:Гміны Дзісенскага павета Катэгорыя:Гміны Браслаўскага павета Катэгорыя:Зніклі ў 1927 годзе