Антон Гадзімавіч Матолька (; ) — беларускі фатограф, блогер, грамадскі актывіст. Заснавальнік анлайн-праекта па дапамозе ў вырашэнні гарадскіх праблем «МотолькоПомоги» і ваеннага маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Быў аб’яўлены рэжымам Лукашэнкі экстрэмістам і тэрарыстам.

Біяграфія

Раннія гады. Журналісцкая дзейнасць Скончыў у 2004 годзе сярэднюю школу № 51 Мінска. Навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, потым у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці. Працаваў фатографам. Здымаў рэпартажы для буйных выданняў з конкурсаў прыгажосці, канцэртаў, важных грамадскіх мерапрыемстваў. Супрацоўнічаў з інтэрнэт-парталам «TUT.BY».

У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ў намінацыі «Журналіст года».

У 2016 годзе адбыўся суд Антона Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі, якая ў сакавіку 2015 года размясціла два фотаздымкі паўночнага ззяння без дазволу аўтара. Матолька патрабаваў выплаціць яму кампенсацыю за кожны здымак. Суд вырашыў, што фотаздымкі паўночнага ззяння не з’яўляюцца аб’ектам аўтарскага права, бо гэта прыродная з’ява, а не вынік творчасці.

Грамадскі актывізм У 2018 годзе разам з заснавальнікам крамы нацыянальных тавараў «Symbal.by» Паўлам Белавусам і блогерам Эдуардам Пальчысам удзельнічаў у арганізацыі канцэрта стагоддзя абвяшчэння БНР на Траецкай Гары ў МінскуІнтэрв’ю арганізатараў канцэрта на Дзень Волі . Для правядзення канцэрта арганізатары сабралі больш за 36 тысяч рублёў на платформе talaka.orgЗбор грошаў на святкаванне 100 год абвяшчэння БНР .

Антон Матолька быў актыўным удзельнікам партала электронных зваротаў «Зручны горад» — petitions.by. Ініцыятар зваротаў, якія мелі шырокі грамадскі рэзананс: супраць ваенных парадаў у горадзе Мінску; патрабаванне адстаўкі міністра абароны пасля смерці салдата Коржыча; супраць усталявання кіёскаў гандлёвай сеткі «Табакерка» ў Мінску; за выкарыстанне беларускай мовы пры інфармаванні аб таварах і паслугах і іншыя.

Заснавальнік і адміністратар папулярнага тэлеграм-канала «МотолькоПомоги». Першапачаткова канал ладзіўся для асвятлення праблем добраўпарадкавання ў гарадах Беларусі. Летам 2020 года ў канале пра выбарчую кампанію пачалі пераважаць паведамленні пра палітычныя падзеі. Найбольшая колькасць публікацый (каля 1,5 тысяч у месяц) прыйшлася на перыяд са жніўня па лістапад 2020 года, калі ў Беларусі праходзілі буйныя акцыі пратэсту. Менавіта гэта і зрабіла канал папулярным: па стане на чэрвень 2020 года тут было толькі 9 тысяч падпісчыкаў, а ў лістападзе 2020 года іх было ўжо больш за 127 тысяч, колькасць штомесячных праглядаў узрасла за адпаведны перыяд больш чым у 50 разоў да 103 млн праглядаў.

Пасля 2020 года Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў Антон Матолькі з’ехаў з Беларусі. Неўзабаве пасля пачатку палітычнага крызісу блогер трапіў пад пераслед рэжыму Лукашэнкі. У сакавіку 2021 года Следчы камітэт Мінска ўзбудзіў супраць Антона Матолькі крымінальную справу паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці да прадстаўнікоў улады і праваахоўнікаў), ч. 1 арт. 361-1 (утварэнне экстрэмісцкага фарміравання), па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Таксама паведамляецца, што блогер мае дачыненне да злачынстваў паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі) і паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Як паведамляецца, азначаныя дзеянні ён здзейсніў з ужываннем тэлеграм-канала.

Тэлеграм-канал Антона Матолькі быў прызнаны экстрэмісцкім паводле пастановы суда Партызанскага раёна Мінска ад 23 сакавіка 2021 годаТэлеграм-канал блогера апынуўся ў спісе экстрэмісцскіх матэрыялаў . 17 сакавіка 2022 года канал Матолькі быў аб’яўлены экстрэмісцкім фарміраваннем паводле рашэння МУС Беларусі. За стварэнне такога фарміравання і членства ў ім прадугледжана крымінальная адказнасць.

У 2024 годзе Матольку пачалі завочна судзіць па некалькіх палітычных артыкулах. У чэрвені 2025 года стала вядома, што яго завочна прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўлення волі і штрафу.

3 чэрвеня 2025 года Матольку завочна прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўлення волі за здраду дзяржаве, арганізацыю масавых беспарадкаў, закліках да захопу ўлады, дыскрэдытацыі Беларусі, абразе і паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі і іншых артыкулах (агулам 13 артыкулаў).

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:Блогеры Беларусі Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Пратэсты 2020 года Катэгорыя:Пратэсты 2021 года Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі