БТР-60МБ1 — адзін з беларускіх варыянтаў мадэрнізацыі савецкага бронетранспарцёра БТР-60ПБ.

Распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-60ПБ для ўзброеных сілаў краіны і замежных заказчыкаў пачалася на 140-м рамонтным заводзе МА РБ у горадзе Барысаў у пачатку 2000-х гадоўВалерий Ковалев. Эффект модернизации // «Красная звезда» от 15 августа 2002, да 2015 года вытворчасць БТР-60МБ1 была засвоенаподполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015. У ходзе пераабсталявання БТР-60ПБ у БТР-60МБ1 праведзены капітальны рамонт, рэматарызацыя (два бензінавых рухавіка ГАЗ-49П замяняюць на два дызельных рухавіка), таксама ўсталёўваюць 5-ступеністую аўтаматычную каробку перадач з новай карданнай перадачай, новыя прыборы панэлі кіравання (уключаючы тахометр і лічыльнік мотагадзін) і змененую сістэму выпуску адпрацаваных газаў. Акрамя таго, магчымая ўстаноўка новага радыёабсталявання (радыёстанцыі Р-173, радыёпрымача Р-173П і апаратуры ўнутранай сувязі і камутацыі Р-174)Ремонт и модернизация БТР-60,70,80 / официальный сайт ОАО «140-й ремонтный завод».

Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Зброя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе