«Пагоня» — штотыднёвая газета на беларускай мове. Выходзіла з 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 года ў Гродне.

Гісторыя выдання Была зарэгістраваная ў чэрвені 1991 года тагчасным дэпутатам Вярхоўнага савета БССР. Выдавалася культурна-асветніцкім фондам «Бацькаўшчына». Рэдактарам «нулявога» нумара, які выйшаў у 1992 годзе адмыслова да 25 сакавіка, быў журналіст і пісьменнік Сяргей Астраўцоў. Ён жа наладзіў рэгулярны выпуск са жніўня 1992 года. З 1995 года галоўным рэдактарам быў Мікола Маркевіч.

У першыя гады існавання, калі старшынёй Гродзенскага гарвыканкама быў Сямён Домаш, рэдакцыя газеты знаходзілася ў памяшканнях гарвыканкама на вуглу вуліц Савецкай і Дамініканскай. Пазней пераехала на вуліцу Маркса.

У час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года газета падтрымлівала Зянона Пазняка, востра крытыкавала Аляксандра Лукашэнку. Першай з беларускіх СМІ змясціла даклад дэпутата Сяргея Антончыка пра карупцыю ў асяроддзі Аляксандра Лукашэнкі. Займалася гучнымі мясцовымі справамі, такімі як карупцыйны складнік у няўдалай рэстаўрацыі Дома купца Мураўёва ў Гродне.

У 1995 годзе папулярнасць газеты расла і яе наклад павялічыўся да асобнікаў. З 1997 года выходзіла два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». З лета 1999 газета ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад знізіўся да асобнікаў.

У газеце працавалі вядомыя гродзенскія журналісты Павел Мажэйка, Вітаўт Руднік, Юрый Гумянюк, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Мялешка, Уладзімір Хільмановіч, Зміцер Кісель, Міхал Карневіч, Алена Раўбецкая і іншыя.

Рэпрэсіі і ліквідацыя газеты За змест некалькіх публікацый газета была закрытая 12 лістапада 2001 суддзём Вышэйшага Гаспадарчага суда Валерыем Жандаравым у выніку позвы Гродзенскай пракуратуры.

Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст Павел Мажэйка ў 2002 годзе былі асуджаны за «паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў» і сталі аднымі з першы палітвязняў у незалежнай Беларусі. Працэс некалькі разоў адкладаўся, бо суд не адважваўся распачынаць пасяджэнне, калі да будынка суда сцякаліся сотні людзей: праваабаронцаў, айчынных і замежных журналістаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.

У Гродне ў многіх месцах вясной 2002 года з'яўляліся графіці ў падтрымку Маркевіча і Мажэйкі. Праходзілі акцыі салідарнасці. 1 красавіка каля будынка аблвыканкама адбыўся несанкцыянаваны пікет у абарону Маркевіча і Мажэйкі. Удзельнікі пікету трымалі ў руках плакаты з лозунгамі : «Мажэйка, Маркевіч – хто наступны?», «Свабода = Свабода слова», «Разам за ПАГОНЮ!». 5 красавіка адбыліся пікеты каля аблвыканкама і на плошчы Савецкай. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках транспаранты: «Рукі прэч ад Маркевіча і Мажэйкі», «Быў бы журналіст – камера будзе», «Я таксама пішу праўду пра прэзідэнта. Я наступны?». Удзельнікі некаторых пікетаў былі затрыманыя і асуджаныя да адміністрацыйнага арышту.

Мікола Маркевіч быў асуджаны на 1,5 года абмежавання волі, Павел Мажэйка – да 1 году абмежавання волі (вырак суду прысуджаў кожнаму на год больш, але тэрмін адразу быў скарочаны ў межах аб'яўленай тады амністыі).

Пасля ліквідацыі папяровага выдання Мікола Маркевіч некалькі гадоў кіраваў інтэрнэт-сайтам «Пагоня».

Зноскі

Спасылкі Газета «Пагоня» у Сеціве . Архіў адлічбаваных нумароў газеты «Пагоня» Інтэрв'ю з былым галоўным рэдактарам Міколам Маркевічам

Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты Гродна