Ван () — горад ва ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ван. Размешчаны на ўсходнім беразе возера Ван. Назва горада паходзіць ад армянскага ван — сяло, паселішча. 360 тыс. жыхароў (2008).
Узнік у І тысячагоддзі да н.э. Да VI стагоддзя да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да I стагоддзя да н.э. значны горад Старажытнай Арменіі. У 364 годзе разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У Х стагоддзі ў складзе Васпураканскага царства. З 1022 года пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У другой палове XIV стагоддзя двойчы разбураны войскамі Цімура. З XVII стагоддзя пад уладай Турцыі. У Першую сусветную вайну армянскае насельніцтва Вана выселена і знішчана турэцкімі ўладамі.
У горадзе харчовая, цэментная прамысловасць. Чыгуначная станцыя.
Гл. таксама Вараздат Марціросавіч Аруцюнян (1909—2008) — архітэктар, мастацтвазнаўца, гісторык армянскай архітэктуры. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, доктар архітэктуры, прафесар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР. Фанос Пагосавіч Тэрлемезян (1865—1941) — мастак, Народны мастак Армянскай ССР.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Турцыі