Перніла Марыя Тэрэза Андэрсан Дрэген (; нар. 10 снежня 1974, Стакгольм) — шведская спявачка, прадзюсар, музыкант і аўтар песень.
Трэнер па вакале ў тэлевізійнай праграме «Сапраўдны талент».
Біяграфія Андэрсан скончыла Каралеўскую вышэйшую музычную школу ў Стакгольме са ступенню магістра. Пасля вучылася ў акадэміі балета ў Гётэбаргу.
З 1999 года выпусціла 10 сольных альбомаў. Пернілу намінавалі на прэмію Грэмі з яе англамоўным альбомам «Ashbury, the Apple»Pernilla Andersson bojkottar Grammis. Dn.se..
Андэрсан займаецца пытаннем захавання навакольнага асяроддзя Балтыйскага мора, таму яна ахвяравала частку прыбытку ад выпуску альбома «Give a damn in the water» на дабрачыннасць па выратаванні рыбы.
У 2011 годзе спявачка ўдзельнічала ў конкурсе песні MelodifestivalenMelodifestivalen 2011 — Hela startfältet klart. Svt.se.. У 2016 яна таксама ўдзельнічала ў гэтым конкурсе з песняй «Нeart Of Gold».
Перніла таксама займаецца сацыяльнымі пытаннямі, якія звязаны з гендарнай роўнасцю і гендарнай справядлівасцю, і з'яўляецца настаўнікам для маладых дзяўчат, якія хочуць трапіць у музычную індустрыю.
Дыскаграфія
1999 — Маё Падарожжа 2000 — Усе Ўсміхаюцца 2004 — Cradlehouse 2007 — Baby Blue 2008 — Does you dog 2009 — Ashbury, the Apple 2010 — Z 2011 — E-Deluxe 2012 — Тры з паловай раяля, канцэрт 2012 — Ва ўсім ёсць расколіна, менавіта так святло пранікае ў свет 2016 — Tiggrinnan 2017 — Вінтэрсангер з Манро
Катэгорыя: Музыканты Швецыі