Лінда Біргіта Сембрант (; нар. , Упсала) — шведская футбалістка, абаронца футбольнага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Швецыі.
Кар’ера
Клубная Сембрант пачынала кар’еру ў футбольным клубе «Сервіа» (швед. SK Servia), які ўваходзіў у інфраструктуру клуба «Белінгэ». Хоць яе прыкладам для пераймання быў знакаміты шведскі нападаючы Хенрык Ларсан, яна стала абаронцам.
Сезон 2006/07 Сембрант правяла ў арэндзе ў Англіі ў складзе клуба «Лінкальн». Затым яна перайшла ў футбольны клуб АІК. У лістападзе 2010 года Сембрант уваходзіць у склад каманды «Гётэбарг». Праз год футбалістка пераходзіць у ФК «Цюрэса».
У канцы 2012 года Сембрант атрымала цяжкую траўму, з-за якой прапусціла сезон 2013 года.
У чэрвені 2014 года з-за фінансавых праблем «Цюрэса» знялася з чэмпіянату, і Сембрант пераёшла ў «Манпелье».
У зборнай Выклікалася ў галоўную жаночую зборную Швецыі з лютага 2008 года. Удзельніца Чэмпіянату свету 2011 і футбольнага турніру летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.
На сусветным першынстве 2019 года, які праходзіў у чэрвені ў Францыі, Лінда ў другім матчы зборнай Швецыі супраць Тайланда забіла першы гол сваёй каманды, што ў выніку прынесла перамогу (5:1).
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ЖФК Белінгэ Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Швецыі па футболе