Сяргей Анатольевіч Красны (нар. , Мінск) — беларускі вучоны ў галіне ўралогіі і анкалогіі. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук (2007), прафесар (2012). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2026).
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1989).
З 1990 годзе ў 7-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1992 года ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, з 2008 года намеснік дырэктара па навуковай рабоцеКРАСНЫ Сяргей Анатольевіч.
Навуковая дзейнасць Навукова абгрунтаваў, распрацаваў і ўкараніў рэканструктыўна-аднаўленчыя аперацыі па фарміраванні штучнага мачавога пузыра з кішачніка пасля радыкальнай цыстэктаміі, нервазахоўваючыя методыкі аперацый пры пухлінах мачавога пузыра, прастаты і яечка, што значна павысіла якасць жыцця анкалагічных пацыентаў і дазволіла дасягнуць сусветнага ўзроўню вынікаў у лячэнні злаякасных новаўтварэнняў мачапалавых органаў. Распрацаваў новы метад фарміравання кантынентальнага гетэратапічнага рэзервуара пасля цыстэктаміі, укаранёны ў анкалагічных установах Беларусі і за мяжой (Германія). Распрацаваў і ўкараніў у Рэспубліцы Беларусь праграмы скрынінга злаякасных новаўтварэнняў.
Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 1 даведачнага і 1 вучэбнага дапаможніка, 25 метадычных рэкамендацый і інструкцый па ўжыванні, 23 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія Онкоурология. Минск, 2001 (в соавт.). Новый метод формирования континентного гетеротопического резервуара после цистэктомии // Онкоурология. 2005. № 1 (в соавт.). Predictors of major complications after radical cystectomy with urinary diversion // Uroonkolуgia. 2010. Vol. 7, N 3 (в соавт.). Скрининг рака предстательной железы в Республике Беларусь. Минск, 2015 (в соавт.). Руководство по онкологии : в 2 т. Минск, 2015—2016 (в соавт.).
Спасылкі Сяргей Анатольевіч Красны ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі