Гміна Дукшты () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Літвы). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Дукшты (1076 жых. у 1921 годзеSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Новааляксандраўскага павета ў Ковенскай губерні. 31 кастрычніка 1919 года гміна ўключана ў склад утворанага пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель новага Браслаўскага павета, які ўваходзіў у склад Віленскай акругіDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich z mapą, Eugenjusz Romer, Lwów-Warszawa, 1919. 20 снежня 1920 года гміна ўвайшла ў склад часовай Навагрудскай акругі, а 19 лютага 1921 года была ўключана ў склад навастворанага Навагрудскага ваяводства. З 13 красавіка 1922 года гміна Дукшты ўваходзіла ў склад польскай Віленскай зямлі — Art. 8., ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна перададзена ў склад Свянцянскага павета таго ж ваяводства.

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Дукшты перададзена частка тэрыторыі гміны Даўгелішкі. 24 лістапада 1933 года частка тэрыторыі гміны Дукшты перададзена ў склад гміны Даўгелішкі. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Дэмаграфія Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 4021 чал., 3213 вызнавалі каталіцтва, 27 праваслаўе, 1 евангельскую веру, 339 стараверства, 435 іўдаізм a 6 іслам. Таксама 1.728 жых. назвалі сябе палякамі, 8 — беларусамі, 19 — яўрэямі, 2031 — літоўцамі, 234 — рускімі, а 1 — фінамі. Мелася 659 жылых будынкаў.

Катэгорыя:Гміны Браслаўскага павета Катэгорыя:Гміны Свянцянскага павета