Сэр Крыстафер Майкл Рэн (; ) — англійскі архітэктар, самы выдатны прадстаўнік англійскага класіцызму, матэматык і астраном. Быў вучнем У. Оўтрэда.

Архітэктар сабора Святога Паўла ў Лондане 1675—1710 гадоў, а таксама шматлікіх лонданскіх цэркваў (усяго 53), у тым ліку Сент Брайд, Фліт Стрыт і Сент Мэры-ле-Боу, Чыпсайд; Каралеўскай біржы, дома Мальбара, тэатра Шэлдоніан Оксфард. Яго навуковыя працы высока шанавалі Ісак Ньютан і Блез Паскаль. Стаў адным з заснавальнікаў Лонданскага каралеўскага таварыства і ў 1680—1682 гадах быў яго прэзідэнтам.

Архітэктурным творам К. Рэна ўласцівы свабоднае выкарыстанне ордэрных элементаў і кампазіцыйная разнастайнасць, стройнасць прапорцый і парадная манументальнасць, вытанчанасць дэталей.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Рэн Крыстафер Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна