Кальвіні́зм — кірунак пратэстантызму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў XVI ст.
Асновы веравучэння і культу сфармуляваў французскі тэолаг Жан Кальвін (1509—1564). Як рэлігійная сістэма кальвінізм склаўся ў Жэневе (Швейцарыя), адкуль распаўсюджваўся па Еўропе. Падзяляе галоўнае палажэнне пратэстантызму пра апраўданне верай. Адметная рыса кальвінісцкай тэалогіі — вучэнне пра наканаванне. Паводле яго, Бог загадзя абраў адных людзей на выратаванне, іншых на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшнага Суда немагчыма, аднак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен паверыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго, і даказаць гэта сваім жыццём і энергічнай дзейнасцю. Для гэтага дастаткова выконваць штодзённую працу, поспех у якой — адзнака абранасці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасці новага часу: прагматызм, працавітасць, жыццёвая актыўнасць. Кальвінізм займае самастойную пазіцыю ў адносінах да дзяржавы, аж да прызнання права супраціўлення тырану, які пераступае запаведзі Бога. Царква ў кальвінізме мае дэмакратычны лад: святары выбіраюцца вернікамі. Паслядоўна здзейснены прынцып таннай царквы: у кальвінскім зборы няма алтароў, абразоў, аргана, свечак. Набажэнства ідзе на роднай мове, галоўную ролю адыгрывае чытанне Бібліі, пропаведзь, спяванне псалмоў. 3 7 хрысціянскіх таінстваў захаваліся хрышчэнне і прычасце. Кальвінізм існуе ў выглядзе самастойных рэлігійных арганізацый евангелічна-рэфармацкіх цэркваў, прэсвітарыянства і кангрэгацыяналізму. Найбольш распаўсюджаны ў ЗША, Вялікабрытаніі і яе былых калоніях і дамініёнах, Нідэрландах, Швейцарыі.
Сучасны кальвінізм існуе ў трох формах — прэсвітарыянства, рэфармацтва, кангрэгацыяналізм.
Вядомыя кальвінскія зборы ў Беларусі Кальвінскі збор (Кухцічы) Кальвінскі збор (Койданава) Кальвінскі збор (Слуцк) Кальвінскі збор (Асташын) Кальвінскі збор (Заслаўе) Кальвінскі збор (Дзераўная) Кальвінскі збор (Смаргонь) Кальвінскі збор (Ізабелін) — тут была рэзідэнцыя кальвінскага суперінтэнданта (біскупа), адбываліся кальвінскія сіноды ўсёй Літвы. Некаторыя касцёлы былі перададзены кальвіністам, але потым зноў сталі каталіцкімі храмамі (напрыклад, касцёл ва Уселюбе)
Гл. таксама Іканаборскае паўстанне
Літаратура
Спасылкі Calvinism Index — матэрыялы пра кальвінізм Кальвинизм в Беларуси // Рэфармацкае багаслоўе для Беларусі