Хірлепосі Картографическое описание границ д. Хирлеппоси () — вёска, уваходзіць у Таўтаўскае сельскае паселішча Алікаўскага раёна ЧувашыіЧувашская энциклопедия.

Агульныя звесткі аб вёсцы Вуліцы: Цэнтральная, Камсамольская, Школьная, Кааператыўная, Завулачная.

У вёсцы ёсць дом культуры, бібліятэка, медпункт, магазін. У цяперашні час паселішча ў асноўным газіфікавана. Праз Хірлепосі працякае рэчка Хірлеп. Побач з вёскай расце малады хвойны і ліставы лес. Ёсць таксама глыбокая сажалка, якая агібае хвойны лес.

Геаграфія Клімат умерана кантынентальны з працяглай халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня -12,9 °C, ліпеня 18,3 °C, абсалютны мінімум дасягаў -54 °C (1979), абсалютны максімум 37 °C. За год у сярэднім выпадае да 552 мм ападкаў.

Дэмаграфія Насельніцтва чувашскае - 245 чалавек (2006 г.), з іх большасць жанчыны.

Праведзены ў 1781-1782 гадах перапіс насельніцтва паказаў:

«Мілюшава, пры р. Хірлеп, 151 рэвізскіх душ»

Тут жа пазначана, што вёска Хірлепосі складалася з 19 двароў.

У 1859 годзе ў вёсцы было 23 двары, 66 мужчын і 75 жанчын, у 1907 годзе пражывалі 482 чалавекі, у 1926 - 125 двароў, 539 чалавек.

Назва Згодна з найбольш лінгвістычна абгрунтаванай этымалогіяй, слова Хірлепосі паходзіць ад назвы рэчкі Хірлеп, якая бярэ тут пачатак (чуваш. пуç).

У поўнай чувашскай назве вёскі слова Мĕлĕш азначае імя нехрышчонага чуваша, першага пасяленца ў гэтых месцах. Гэтак жа бліжэйшыя вёскі (Тарапкасы, Паўлушкіна, новае паселішча (суч. Азамат), Харавары, Хадзякова) маюць другое слова ў сваіх назвах. У суседнім Красначэтайскім раёне размешчана вёска Мелеш, заснаваная ўраджэнцамі гэтых вёсак.

Гісторыя XVIII стагоддзе У ліпені 1774 года Пугачоў са сваім войскам праходзіў блізка ад вёскі. У запісаных у 1907 ўспамінах адзначаецца:"От Хирлеппось Пугачёв направился в Шуматовскую волость, между Тогач и Хирлеппоси есть большой уже высохший дуб, известный под названием в народе «Дуб 12 попов». На нём были повешены восставшими крестьянами 12 священников. Близ Хирлеппось есть «Царевна земля» (ĕмпӳ çĕрĕ). Длина этого земельного участка 3 версты, ширина 1 верста. (НА ЧНИИ, отд. 3, ед. хр. 17, л. 9).

XIX стагоддзе У 1895 у Хірлепосі адкрываецца школа.

XX стагоддзе Да 1927 года Хірлепосі ўваходзіла ў Алікаўскую воласць Ядрынскага павета. З 1 лістапада 1927 года вёска ў складзе Алікаўскага раёна, а 20 снежня 1962 года ўключана ў Вурнарскі раён. З 14 сакавіка 1965 года - зноў у Алікаўскім раёне.

XXI стагоддзе Наступствы палітыка-эканамічнай перабудовы ў Расіі адбіліся на калгасным жыцці вёскі негатыўна. Саўгас «Алікаўскі», у гаспадарчай арбіце якога круцілася ўсё эканамічнае жыццё вёскі, распаўся на стыку стагоддзяў. За гэтым развалам паследавала закрыццё васьмігадовай школы.

Стараннямі кіраўніка раёна А. І. Платонава ў 2010 годзе вырашана асфальтаваць Завулкавую вуліцу.

У 2013 годзе ў вёсцы зноўку быў пабудаваны фельчарска-акушэрскі пункт, дзе ўстаноўлена новае медыцынскае абсталяванне для працы ўчастковага тэрапеўта і фельчара. 20 жніўня гэтага года сучасны медыцынскі модуль ўрачыста адкрылі міністр сацыяльнага развіцця і аховы здароўя Рэспублікі А. У. Самойлава, кіраўнікі раёна В. Х. Дубінін і А. М. Кулікоў, галоўны ўрач раённай бальніцы А. I. ПлатонаўВ д. Хирлеппоси Аликовского района открылся фельдшерско-акушерский пункт.

Ураджэнцы Хірлепосі Кусцікаў Аркадзь Рыгоравіч, галоўны рэдактар газеты «Па Ленінскім шляху» (1958-1961, 1965-1986 гг.). Платонаў Анатоль Іванавіч, галоўны ўрач Алікаўскай раённай бальніцы, заслужаны ўрач Чувашскай Рэспублікі. Шаўцоў Генадзь Ігнатавіч, доктар біялагічных навук, іхтыяпатолаг. Ціханаў Мікалай Ціханавіч, заатэхнік, старшыня калгаса «Чырвоны Кастрычнік»; узнагароды: медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945), ордэн «Знак Пашаны» (1972).

Зноскі

Літаратура Л. И. Ефимов, «Элĕк Енĕ» (Край Аликовский), Алікава (Алікаўский раён), 1994. «Аликовская энциклопедия», редколлегия: Ефимов Л. А., Ефимов Е. Л., Ананьев А. А., Терентьев Г. К., Чэбаксары, 2009, ISBN 978-5-7670-1630-3. «Аликовскому району 75 лет», под ред. Ефимова Л. А., Чэбаксары, 2002.

Спасылкі Афіцыйны сайт Таутовского сельскага паселішча Афіцыйны сайт Алікаўскага раёна

Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Населеныя пункты Чувашыі