Баляслаў Вікенцьевіч Калы́шка (, фальварак Карманішкі Лідскага пав. Віленскай губ., сучасн. Літва — ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі 1860-х г.
Паходзіў з небагатых дваран беларуска-літоўскага сумежжа. 3 1860 вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі рэвалюцыйнага саюза народаў у барацьбе з самадзяржаўем. У 1861 вёў агітацыю ў Лідзе і Лідскім павеце, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у Маскве. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у Італіі. У сакавіку 1863 сфарміраваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых сугычак з царскімі войскамі. 5 красавіка 1863 з атрадам далучыўся да Зігмунта Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25-27 красавіка 1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі.
Літаратура Кісялёў Г. Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст з Лідчыны // Кісялёў Г. Героі і музы. — Мн., 1982.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шальчынінкайскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Павешаныя